Студыя Гаварун


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Видео и фильмы


🎉Рэлізы, унутраная кухня і цікавосткі!
Мы на ютубе👇
🧸Гаварун — мультфільмы па-беларуску
🎬Гаварун — кіно па-беларуску
Падтрымайце праект па спасылцы🤝
gavarun.by/p/support

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Видео и фильмы
Статистика
Фильтр публикаций


👑🌸13-я серыя мультсерыяла «Маленькае каралеўства Бэна і Холі»!

👉Глядзець на Гаваруне!

Бэн прыйшоў да маленькага замка акурат у час, калі няня Сліва праводзіла ўрок па правілах фей для Холі, Фіялкі і Трускалкі. Эльфа таксама запрасілі паслухаць.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
😅 А ў вас былі такія аднакласнікі?


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
💥 Пра розніцу ў падпісках на дзіцячы і дарослы каналы.

✅Аформіць падпіску на дзіцячы канал можна тут.
✅А на дарослы тут.

🍒Шчыра дзякуем усім за падтрымку! Нашы падпісчыкі самыя лепшыя!!! Зуб даем!


😂👍 Файная ідэя!

📌Збіраемся тут: https://gavarun.by/adults


🐻🐭А вось і 1 серыя мультсерыяла «Эрнэст і Селестына. Кароткія гісторыі»! Глядзіце і дзяліцеся з сябрамі!❤️

👀На дзіцячым Гаваруне!!!

Мышкі Мелузіна, Мандарына і Маргатына ўспамінаюць пра знаёмства з Селестынай ды Эрнэстам. Гэта гісторыя звязана з ажынавым варэннем і прывідамі млына!


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Рамантычная...


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Прыкольная...


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
💥Дапамажыце, прашу!!!


💥🖐🏻Ёў, пацантрэ!

🎙Для тых, хто прапусціў: зараз мы працуем над новым праектам — агучкай дзёрзкага і драйвовага серыка «Уэйн» у жанры баявік, чорная камедыя. Перакладаць гэты серык было вырашана без цэнзуры, таму ён прызначаны толькі для дарослых. Трэйлер і першыя тры серыі можна паглядзець на нашым Youtube-канале: “Гаварун — кіно па-беларуску”.

🫣Пасля столькіх гадоў існавання Гаваруна нам усё яшчэ няёмка гучна расказваць пра збор сродкаў для праектаў. І мы вельмі і вельмі ўдзячны тым, хто ўжо аформіў платную падпіску на серыял і сабраў ужо 38%.

✨Але наперадзе яшчэ 60% ад збору. Далучайцеся, каб файных сучасных фільмаў і серыялаў з высокім рэйтынгам станавілася больш.

💵Каб зрабіць унёсак, перайдзіце на наш сайт, (дзе якраз можна паглядзець і трэйлер), клікніце па раздзеле «Дарослым» і выбярыце камфортную суму. Далей падкажа сістэма. Усё проста і робіцца за пару хвілін.

🍀Нават мінімальны ўнёсак — гэта яшчэ некалькі хвілін серыяла па-беларуску. Хіба не шмат? Нам здаецца, гэта дужа значна. Ціснем руку і абдымаем за кожныя 10р.

🍒А кожная падабайка, рэпост, камент — гэта яшчэ некалькі чалавек, якія даведаліся пра збор або нават ўпершыню ўбачылі інфу пра серыкі па-беларуску.

Дзякуй і давайце працягваць разам 😉


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram


🧢👶29-я серыя мультсерыяла «Пакаё»!☁️

👀Глядзець на Гаваруне!

У Пакаё новая цацка – завадны самалёцік! Слоня папрасіла пагуляць і запусціла яго высока-высока, здаецца ў адкрыты космас! А як яго вярнуць?!


🥊💥Тым часам для дарослых гарэз і рамантыкаў выпусцілі 3-ю серыю Уэйна па-наску!

👀Кантэнт 18+!!!

🎯На наступную серыю збіраем сродкі тут!👈

😆Аматары вогненнага гумару падцягвайцеся)🧨


🍭🥳У нас цудоўная навіна!!!
Мы вельмі доўга чакалі магчымасці папрацаваць над гэтым мультсерыялам! Ён не проста казачна прыгожы, ён зняты па кнізе, а гэта значыць моцны сцэнарый і найцікавыя гісторыі! Усё, як мы любім))

🎻Другі важны складнік – цудоўнае музычнае афармленне, на якім падвісаеш і спяваеш пасля серыі! А яшчэ рупліва прапісаныя, яскравыя персанажы – ты ў захапленні ад самага эпізадычнага мядзведзіка!

🐻🐭Гаворка ідзе пра мульт «Эрнэст і Селестына. Кароткія гісторыі»!

❤️І вядома, да лакалізацыі такой смачняжкі мы падышлі вельмі адказна! Хутка пра ўсё раскажам! І пакажам!


✨🖐🏻Сябры!
Мы не часта нагадваем, але гэта вельмі важна! Праект «Гаварун – мультфільмы па-беларуску» існуе толькі за кошт вашых грашовых падпісак, аформленых на нашым сайце!

🍒Мы ўсе хочам, каб выпускалася больш серый на тыдзень, выходзілі новыя цікавыя мульты і відэа, у запісе ўдзельнічалі новыя файныя галасы! Таму так неабходна ваша падпіска нават на самую маленькую суму!

💵У нас ніколі не было грантаў ці нейкіх праграм падтрымкі – толькі прамое фінансаванне ад гледачоў.

☘️Удзельнікі Гаваруна жывуць і працуюць у Беларусі. Для дзейнасці праекта аформлена ІП, падаюцца неабходныя справаздачы для ФСАН, падаткавай і Белдзяржстраха. З сумы збору 38% сродкаў ідзе на падаткі і камісіі, з астатняга аплачваецца праца па перакладзе і агучванні мультфільмаў.

💥Падтрымайце карысны і патрэбны беларускі праект!


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
💥Падтрымаць Уэйна і Гаваруна можна (і трэба 😉) на сайце www.gavarun.by у раздзеле "Дарослым".
Будзь, як Арланда!😎


😍Поўнаметражка "Дзікая курачка Лісцінка" зноў на Гаваруне!

🌿Не ведаем, наколькі надоўга гэтым разам, але вельмі-вельмі, дужа, максімальна і неадкладна раім паглядзець гэты надзвычайны мультфільм!!!

😎Акром мастацкіх якасцей мультфільма атрымаеце асалоду ад файнай гаваруноўскай шматгалоскі!


🙌Вось з гэтымі файнымі рабятамі агучваем “Маленькае каралеўства Бэна і Холі”!

👅Цяпер запісваем 14-ю серыю. Звычайна атрымліваецца за 2 заняткі. Спярша робім артыкуляцыйную размінку – з фаварытаў практыкаванне “вясёлы-сумны” і “ом”, потым чытаем скорагаворкі, разбіраем асаблівасці беларускага літаратурнага вымаўлення.

🤓Затым непасрэдна сам запіс. Мая галоўная задача ў тым, каб дапамагчы дзецям раскрыць свой голас, бо ён добра пасуе да персанажа. Амаль заўжды чалавек без досведу працы за мікрафонам пачуваецца троху няёмка, голас гучыць слаба, няўпэўнена і заціснута. Самі інтанацыі ў фразах атрымліваюцца ненатуральныя ды фальшывыя.

🍒Але ў прыязнай сяброўскай атмасферы і працэс ідзе хутка і вынік задавальняе ўдзельнікаў! Лічу, што ў нас класна выходзіць) Дарэчы, напачатку 21-га года мы былі першымі, хто ў беларускіх лакалізацыях мультоў запісваў для дзіцячых персанажаў менавіта дзяцей!

А як вам Бэн і Холі ад Гаваруна, пастаўце рэакцыі?🥰


🤠Здароў, чэтацель!
Ну чывой ты гартаеш гэную стужку навін?! Там адна нуда, кідай дурное!

🍿Зазыр лепей Уэйна, мы другую серыю залілі на Гаваруна!

👅А паставіш падабаечку, то будзе табе шчасце!


🐰🐇3-я серыя мультсерыяла «Уотэршыпскі ўзгорак 2»!

👀Глядзець на Гаваруне!

Кіхар вельмі смуткуе па Вялікай вадзе і сваёй каханай Катарыне, а паляцець не можа, каб не пакінуць сяброў. Тады трусы вырашаюць адправіцца разам з ім да Вялікай вады!


🧛‍♂️Учора на дарослым Гаваруне выйшаў пілот Уэйна па-беларуску.

Хто не падпісаны на канал, лавіце спасыль 👈
❗️Толькі для дарослых!

А я зноў пабег у падаткавую і фсан...🤬

Показано 20 последних публикаций.