🏅
Учора ўспомнілі колькі подыумаў у каго, а сёння паглядзім на храналогію пасля летняй паўзы🇦🇹 Верстапен змог двойчы прыехаць другім, нягледзячы на змаганне з балідам. Перэс жа быў хуткім у Баку, але аварыя з Сайнцам пазбавіла Чэка шанцаў на першы подыум з Кітаю — ён 15 гонак не ўздымаецца на п'едэстал.
Гоншчыкі ж 🇬🇧 McLaren узялі 6 з 8мі магчымых кубкаў, ды заслужана адваявалі першае месца сярод канструктараў 🔝
🇮🇹 Леклер за чатыры гонкі пабываў на ўсіх трох прыступах подыуму, а вось Сайнц не можа трапіць у топ-3 ужо 7 гонак.
🇩🇪 Mercedes крыху згубіў тэмп пасля паўзы, таму толькі Расэл даехаў на трэцяе месца ў Баку, дзякуючы аварыі двух канкурэнтаў спераду.