Экодом


Гео и язык канала: Беларусь, Русский
Категория: Природа


Новости одной из старейших некоммерческих экологических организаций Беларуси Экодом. Про наши права на безопасную окружающую среду и экологический образ жизни.
Обсуждай экопроблемы с нами в чате:https://t.me/ecohome_chat
По всем вопросам: @ecohometeam

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Русский
Категория
Природа
Статистика
Фильтр публикаций


☢️ Чарнобыльскі тыдзень 2024: шукай івэнты свайго горада на dze.chat

Кожны год 19-26 красавіка Экадом праводзіць Чарнобыльскі тыдзень, мэта якога — расказаць пра наступствы аварыі на ЧАЭС, якія нікуды не падзеліся, і прапанаваць альтэрнатыву ядзернаму шляху. У гэтыя дні Экадом традыцыйна ініцыіруе адукацыйныя, культурніцкія і палітычныя мерапрыемствы, інфакампанію разам з партнёрамі і СМІ.


У гэтым годзе мы разам з партнёрамі падрыхтавалі некалькі бясплатных мерапрыемстваў у трох гарадах Еўропы:


🇵🇱 Варшава

20 красавіка, 19:00
Чытка маналогаў Дзеда-Барадзеда (Старамейскі дом культуры, Rynek Starego Miasta, 2)

21 красавіка, 17:00Перформанс «290» — паэтычна-візуальнае даследаванне наступстваў Чарнобыльскай катастрофы (Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal, 11)

24 красавіка, 19:00Кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі» (падрабязнасці пра месца прагляду прыйдуць на пошту пасля рэгістрацыі)


🇱🇹 Вільнюс

21 красавіка, 16:00
майстар-клас па партызанскаму садаводству для ўсіх жадаючых «Кветкі замест бомб!» (Цэнтар беларускай супольнасці і культуры ў Вільні, Vilniaus, 20)

24 красавіка, 19:00Кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі» (падрабязнасці пра месца прагляду прыйдуць на пошту пасля рэгістрацыі)


🇩🇪 Берлін

23 красавіка, 19:00 —
Кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі» (падрабязнасці пра месца прагляду прыйдуць на пошту пасля рэгістрацыі)

❗️Шукай інфу пра Чарнобыльскі Шлях і івэнты ў тваім горадзе на мапе dze.chat і пішы ў @dzechat_bot, калі ты ведаеш падрабязнасці пра іншыя імпрэзы

Падборкі лекцый TED Talks пра зялёную энергетыку, фільмаў і кніг пра Чарнобыль ты можаш знайці на нашым сайце: https://ecohome.ngo/belarusam/

#чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя

P.S. Падпішыся на Экадом, калі ты ў бяспецы!


👨‍🎨 21 красавіка ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адбудзецца перформанс Артура Камароўскага «290»

«290» — гэта паэтычна-візуальнае даследаванне наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, спроба фіксацыі і архівізацыі памяці, аднаўлення і пера(пра)жывання досведу. 290 — гэта вялікія і малыя беларускія мястэчкі, ліквідаваныя і пакінутыя. Большасць з іх сёння — кароткія старонкі ў вікіпедыі: геаграфія, транспартная сувязь, гісторыя і насельніцтва. А можа і нешта яшчэ.

Артур Камароўскі — паэт, перформер, рэдактар інтэрнэт-партала пра сучасную беларусскую паэзію «Таўбін», удзельнік ВІА «Красный Борщевик». Аўтар кніг паэзіі «Вада пачынае жыць», «Corpus Vile», «Я і ёсць забаронены сцяг». Перакладае з польскай, украінскай і шведскай моў.


🏛 21.04 (нядзеля), 17:00
⏱ Музей Вольнай Беларусі, Варшава, ul. Foksal 11.
🆓 Уваход вольны

Мерапрыемства арганізавана ў межах Чарнобыльскага тыдня, які ладзіць Экадом

#чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя


🎭 20 красавіка у Старамейскім доме культуры ў Варшаве адбудзецца чытка маналогаў са спектакля «Мора Хрысціны» ў выкананні выбітнага беларускага актора Ігара Сігова.

— Персанаж Дзеда-Барадзеда — гэта зборная выява беларускай ідэнтычнасці, — дзеліцца Андрэй Новік, рэжысёр спектакля з тэатральнага бюро BY teatr, што аб’ядноўвае драматургаў, рэжысёраў, актораў, мастакоў і іншых людзей тэатра, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь. — Як персанаж з казкі нашага дзяцінства, ён заўсёды быў побач. Ён бачыў узлёты і падзенні маленькіх беларусікаў, быў родным для цэлага пакалення.

Персанаж бачыў усе самыя страшныя трагедыі нашага грамадства на працягу апошніх дзесяцігоддзяў, наступствы аварыі на ЧАЭС і Чарнобыльскі шлях. Але таксама бачыў адраджэння беларускай самасвядомасці. Персанаж, які ўвасабляе вобраз, трагедыю, гонар і дух беларускага народа.


— Дзед-Барадзед у маім уяўленні — гэта пакаленне тых, хто амаль на працягу 25 гадоў намагаліся штосьці зрабіць для вольнай Беларусі, але не змаглі. Ці магло маё пакаленне штосці змяніць раней? Ці мы вінаватыя? Ці маглі мы зрабіць штосьці большае? Што можа сказаць зараз Дзед-Барадзед? — разважае Ігар Сігоў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, былы дырэктар РТДБ і актор Купалаўскага тэатру.

Дарэчы, гэта не першае сутыкненне з тэмай Чарнобыля для актора. У 2008 годзе Ігар выканаў галоўную ролю ў кароткаметражцы «Дзверы» («The Door», Ірландыя) па кнізе «Чарнобыльская малітва», які ў 2010 годзе быў намінаваны на «Оскар» у катэгорыі «Лепшы ігравы кароткаметражны фільм».


🏛 Чытка пройдзе ў Старамейскім доме культуры ў Sala Kameralna (Варшава, Rynek Starego Miasta 2)
⏱ 20.04 (субота), 19:00
🆓 Уваход вольны

Мерапрыемства арганізавана ў межах Чарнобыльскага тыдня, які ладзіць Экадом

#чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя


🌻 Кветкі замест бомб!

21 красавіка ў Вільнюсе пройдзе бясплатны майстар-клас па партызанскаму садаводству для ўсіх жадаючых. Разам з экаактывістамі можна будзе стварыць так званыя «бомбачкі» або шарыкі з зямлі, гліны ды насення палявых кветак, якія зазвычай закідваюць на пустыры, каб пасля дажджу яны прараслі.

Партызанскае садаводства ўзнікла як форма пратэсту і спосаб вяртання сабе права ўплываць на аблічча гарадоў і зямлі. Гэтае жаданне вядома ўсім беларусам і беларускам, правы (і ў тым ліку экаправы) каторых спрабуюць выдраць з коранем. Пасля выбуху на ЧАЭС мы ўжо бачылі масавую вымушаную міграцыю людзей з роднай зямлі, з забруджаных тэрыторый, небяспечных па сённяшні дзень. Прапануем разам з намі сімвалічна апусціць рукі ў зямлю, гліну ды насенне, каб стварыць тое, што наадварот дапаможа зямлі заквітнець.


🏛️ Цэнтар беларускай супольнасці і культуры ў Вільні (Vilniaus,20)
⏱️21 красавіка ў 16:00
🆓 Уваход вольны, усе матэрыялы падрыхтуюць арганізатары.

Мерапрыемства арганізавана ў межах Чарнобыльскага тыдня, які ладзіць Экадом

#чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя


🎬 Бясплатныя кінапаказы фільма «Чарнобыльскія бабулі» — 23 і 24 красавіка ў Вільнюсе, Варшаве і Берліне

Дакументальная стужка 2015 года расказвае неверагодную і кранальную гісторыю прыкладна ста жанчын, якія жывуць у радыёактыўнай чарнобыльскай зоне адчужэння і нягледзячы ні на што не хочуць з’язджаць з небяспечнай, але сваёй зямлі.

Лента, створаная Эн Богарт і Холі Морыс, сабрала шмат узнагарод, але незаслужана мала вядома беларускім гледачам. У некаторых гарадах арганізатары абяцаюць абмеркаванне і дыскусію па праглядзе фільма.

🇩🇪 Берлін, 23.04 у 19:00,
🇱🇹🇵🇱 Вільнюс і Варшава, 24.04 у 19:00.
Фільм паказваецца на мове арыгінала з англійскімі субтытрамі.

❗️ Мерапрыемства бясплатнае, патрэбна рэгістрацыя

Мерапрыемства арганізавана ў межах Чарнобыльскага тыдня, які ладзіць Экадом

#чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя

789 1 36 1 16

🤬 Калонія чырвонакніжных рабых суслікаў часткова знішчана ў Беларусі

Сумныя навіны. Дзяржаўнае сельгаспрадпрыемства ААТ «Сейлавічы» (Нясвіжскі р-н) часткова знішчыла другую па велічыні калонію рабых суслікаў ў Беларусі, від якога (Spermophilus suslicus) занесены ў Чырвоную Кнігу Беларусі.

Што можна зрабіць у дадзенай сітуацыі?

Прымусіць кампетэнтныя органы рэагаваць на верагоднае крымінальнае злачынства (ч.2 арт. 280 КК РБ)

Для складання пратакола аб злачынстве трэба звярнуцца:
АЛЬБО у органы ўнутраных спраў,
АЛЬБО у Дзяржінспекцыю (у т.л. па тэлефоне даверу — Менская абласная інспекцыя: тэл. 8(017)39-00-000, 8(033)333-6-000),
АЛЬБО в Нясвіжскі выканкам (222603, г. Нясвіж, вул. Савецкая, д. 1)
АЛЬБО у Пракуратуру Нясвіжскага раёну (222603, г. Нясвіж, вул. Садовая, д. 12а)

Каардынаты месца знішчанай папуляцыі: 53°16'57.0"N 26°48'16.4"E (спасылка на Гугл-Мэпс)


Бясплатная інфаслужба на рашэнні экапраблем Зялёны Тэлефон склала узор скаргі.

Калі вы ў бяспецы, распаўсюдзьце гэты пост — гэта дапаможа прыцягнуць увагу да злачынства!@53.2825032,26.8019661,473m/data=!3m2!1e3!4b1!4m13!1m8!3m7!1s0x46d91afef7d99f6f:0x25fc9511ed7b24f0!2z0KHQtdC50LvQvtCy0LjRh9C4LCDQnNC40L3RgdC60LDRjyDQvtCx0LvQsNGB0YLRjCwg0JHQtdCa href='https://t.me/Green_phone_bot' rel='nofollow'70LDRgNGD0YHRj/aA!3b1!8ma href='https://docs.google.com/document/d/1LippuRcwJwArytBL0BKAerDXiijv0rWi9oClz7wKFjA/edit' rel='nofollow'b2!3d53.2840/b/a088!i4d26.7839118!16s%2Fg%2F11cmttxlgk!3m3!8m2!3d53.2825!4d26.804541?entry=ttu' rel='nofollow'>


🌪 Облако пыли из пустыни Сахара достигло севера Беларуси 9 апреля

«По данным непрерывных измерений, в воздухе Гомеля (в районе улицы Барыкина) было зафиксировано превышение норматива предельно допустимой концентрации (ПДК) в 1,9 раза по твердым частицам фракции размером до 10 микрон, в воздухе Жлобина (в районе улицы Пригородная) и в воздухе Могилева (в районе пер. Крупской) - в 1,1 раза»

— сообщил Белгидромет по итогам замеров 8-9 апреля.

Пыль над Беларусью будет стоять ещё пару дней. Советуем не выходить на улицу в эти дни тем, у кого есть аллергия и респираторные проблемы, и дополнительно проконсультироваться с вашим лечащим врачом.

Как дела с чистотой воздуха в твоём городе? Пиши в комментариях — и подпишись на Экодом, если ты в безопасности! 🌿


Чуть не пропустили 😱

6 апреля, 15:00 — Zoom-лекция «Ядерная энергетика: современное состояние, проблемы и перспективы»

EHU в рамках подготовки к дебатам о ядерной энергии организовал для своих студентов лекцию Андрея Ожаровского. Но так как лекция в онлайне, присоединиться могут все желающие!

Андрей Ожаровский — инженер-физик, активист Белорусской антиядерной кампании и последовательный критик БелАЭС, которого всегда интересно слушать.


Когда: 6 апреля 2024 г. в 15:00 по минскому времени
Где: Zoom

🔗 Регистрация по ссылке

#чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя


🤬 Зміцер Кучук за кратамі

Былы старшыня ліквідаванай Беларускай партыі «Зялёныя» Зміцер Кучук абвінавачваецца паводле «народнага» артыкула 342 Крымінальнага кодэкса.

Кучука затрымалі 16 лютага ў Мінску, калі ён ішоў да пасольства Расеі ўскласці кветкі ў памяць аб Аляксеі Навальным.

За кратамі Зміцер сустрэў сваё 50-годдзе. Пасля 30 сутак у ізалятары ён так і не выйшаў на волю.

Яшчэ адзін экаактывіст трапіў пад пераслед з боку рэжыма 😔


💬 Запись вебинара про общественные обсуждения уже на Youtube!

▪️ На каких сайтах есть мониторинг обсуждений и где найти их результаты?
▪️ Как эффективно подавать свои предложения и можно ли продлить сроки обсуждений?
▪️ Обязаны ли чиновники учитывать мнение горожан при расхождениях с проектом?

Ответы на эти и другие вопросы дал центр поддержки местных инициатив и самоуправления в Беларуси КОТОС. Наш город вместе с бесплатной инфослужбой по решению экопроблем Зелёный телефон.

Остались вопросы? Пиши в комментариях — и подпишись на Экодом, если ты в безопасности! 🌿


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
«Не смотрите наверх» в реальной жизни? 🫠

В марте один из польских телеканалов пригласил климатолога Шимона Малиновски, чтобы поговорить о рекордно тёплом феврале.

«Я рад приехать, спасибо за приглашение. Расскажу вам, что это означает в период нарастающего климатического кризиса», — ответил на приглашение Малиновски.

«Через полчаса раздался телефонный звонок. Представитель телеканала сказал: мы благодарим вас, но не сердитесь — интервью должно быть бодрым и оптимистичным», — написал климатолог в своём фейсбуке.

Нам это кое-что напоминает...


Якая ты эстэтыка? ☺️

Пішы ў каментарах, што табе падабаецца больш і якія экалагічныя атрыбуты ты плануеш набыць!


☢️ Экадом запрашае арганізацыі далучацца да Чарнобыльскага тыдню — 2024

Шмат гадоў мы ладзім Чарнобыльскі тыдзень, які праходзіць штогод 19-26 красавіка.

Гэта серыя акцый, івэнтаў, матэрыялаў у сацсетках і СМІ, мэта якіх — расказаць пра наступствы аварыі на ЧАЭС, ад якіх беларус:кі пакутуюць па сённяшні дзень, а таксама заахвоціць абмеркаванне праблемаў БелАЭС, наступстваў размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі ды небяспекі нямірнага атама з самых розных бакоў.

Гэта могуць бы гістарычныя цікавосткі, цытаты эксперт:ак або знакамітасцяў, кінапрагляды ды кніжныя клубы, падборкі мемаў, важныя лічбы або парады, сумесна створаныя карціны, калажы, вышыўкі, экскурсіі, відэа, перфомансы і флэшмобы, дэбаты, чыткі і гэтак далей.


🟠 Запрашаем вашу арганізацыю/ініцыятыву далучыцца да Чарнобыльскага тыдня і раскрыць антыядзерную тэму са свайго боку і для сваёй аўдыторыі праз пасты, мерапрыемствы ды акцыі.

👉 Для ўдзелу просім запоўніць форму не пазней за 12 красавіка.


💬 Вебинар об общественных обсуждениях — уже сегодня, в 20:00 по Минску!

Что такое общественные обсуждения? Как принять участие и внести свои предложения? Почему вообще этим стоит заниматься?


Об этом ты узнаешь на Zoom-вебинаре с бесплатной службой по решению экопроблем Зелёный телефон.

🌐 Регистрируйся по ссылке: https://forms.gle/4FCQssCHAZff1FpdA


Экалагічны трамвай нашых жаданняў едзе віншаваць цябе з Днём Волі!

У гэтым годзе свята атрымліваецца больш сумным за мінулыя годы. Але дрэнныя навіны і няпростыя абставіны не могуць адабраць нашыя мары пра лепшую будучыню.

Мы папрасілі сяброў і сябровак Экадома распавесці пра іхнія зялёныя мары аб Новай Беларусі. Хочаш падзяліцца сваёй экамарай? Пішы ў каментарах — і падпішыся на Экадом, калі ты ў бяспецы!



Показано 16 последних публикаций.