ДАЙ ПАСЛУХАЦЬ


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Музыка


ДАЙ ПАСЛУХАЦЬ - гэта пра 30 гадоў гісторыі беларускай музыкі. Альбомы, тэксты, фестывалі, архівы. Хтосьці чытаючы гэты канал будзе настальгаваць, а хтосьці адкрываць для сябе ўсё новых беларускіх артыстаў.
Мэта нашага канала: захаваць сваю музыку.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Музыка
Статистика
Фильтр публикаций


Давайце-ка трошачку пра рэп і лічбы. Бо калі гучыць хіп-хап павінны быць панчы і срачы. Сабралі для вас 10 імёнаў (нават больш) па колькасці праслухоўванняў па споціку. І давайце, прымем, што лічбы агулам малыя. Таму парайце сваім сябрам паслухаць каралёў рэпу.

1. Iva Sativa – 14к праслухоўванняў. Жаночы рэп займае вяршыню ў нашым спісе. Так і зафіксуем. Вы можаце сабе ўявіць, што песню Pan паслухала ўжо паўмільёны чалавек.
2. Вожык – ужо другі месяц трымае лічбу амаль у 2к слухачоў. Але прызнаемся, што гэтая лічба дзякуючы фітам з ЛСП. TikTok працуе.
3. MANDZIK – 923 слухачы. Ледзь не азіны артыст са спісу, які не толькі выпускае трэкі, але і актыўна выступае, мае свае музычныя туры.
4. ANGST – 787 слухачоў. На другім месцы ў трэках у артыста фіт, на які калісьці заскочылі ледзь не ўсе беларускамоўныя рэперы.
5. Vinsent – які калісьці быў на вяршыні сёння зрэдку выпускае трэкі і па лічбах адстае. Ды і як так, што на споціку няма першага альбому. 631 слухач за месяц.
6. bayski – новае імя і новая музыка ў 560 слухачоў. Артыст абяцае выпускаць трэк за трэкам, то вернемся да лічбаў праз паўгады.
7. Belaroots – 552 – Гурт, які складаецца з трох самастойных рэпераў.
8. Zeman – 411 слухачы. Так, у гэтым топе толькі Zeman білінгва, але дзеля справядлівасці артыст можа выдаваць цалкам беларускамоўныя альбомы. І ў топ-5 яго трэкаў на споціку 5 беларускамоных.
9. Район 119 – 379 слухачоў. Танцавальны і даволі незвычайны рэп, якія на жаль, больш не радуе новымі трэкамі.
10. А вось лічбы меней за 200 мы не разглядалі, але агучым: Піліп Беспамылковы, SP KAVA, Gleboki Smak


Сёння 10 гадоў з выхаду альбома AKUTE "Reaĺnaść i sny".
Між іншым, дзве песні з альбому дагэтуль у топе трэкаў, якія найбольш слухаюць: Бегчы і Наскрозь.

А жывая прэзентацыя прайшла 11 красавіка 2014 вялікім канцэртам у мінскім клубе «RE:PUBLIC».

Слухаем альбом: https://www.youtube.com/watch?v=7YhvhAqZuaU&t=738s


А мы працягваем глядзець трэнды TikTok. У чарговы раз загучаў беларускамоўны ЛСП.

У Алега ЛСП ёсць дзве песні па-беларуску. І дзве яны на альбоме рэпера Вожыка.

Вожык feat ЛСП -- Табе
Вожык feat ЛСП -- Вераніка

А як вам live выкананне Веранікі на рэп-фэсце ў 2011. Во цісні.

А ці бачылі як Алег ЛСП з аўтаматам па Магілёве ходзіць. Глядзі: https://www.youtube.com/watch?v=s224Q4RaZFY


Сёння спаўняецца 20 гадоў альбому N.R.M. “Spravazdača 1994—2004”. Альбом складзены з лепшых песень, абраных фанамі гурта праз яго афіцыйны сайт. І плюс дзве новыя песні.
Слухаць

Панк слухаюць панкi,
А заўтра клеркамi ў банку
Стануць былыя панкi,
I скончыцца маладоcць.


Давайце вернемся на 10 гадоў таму. Што слухалі і на якія канцыкі хадзілі?

У 2014 адкрыўся Prime Hall, а фестываль “Рок за баброў” не адбыўся, затое прайшоў “МОСТ” на якім выступілі Kasabian, Guano Apes, The Skillet, Стрыкала і іншыя.

У 2014 годзе гурт AKUTE выпускаюць «Reaĺnaść i sny». На новым альбоме аж два каверы на гурт ULIS. Песні, якія найбольш слухаюць на альбоме – гэта “Насрозь” “З неба не дастаць” і “Бегчы”. І не гледзячы на крытыку альбом, песня “Бегчы” дагэтуль застаецца самай стрымінгавай у гурта. У 2023 годзе больш за 30 тысяч чалавек уключала трэк.
СЛУХАЦЬ АЛЬБОМЧЫК

Palina збірае сольнік у “Мулен Руж”. Тады Рэспубліка Паліна выступала з гітарай і поўным калектывам.

У сакавіку 2014 Ляпісы выпускаюць альбом “Матрёшка”, і ў тым жа сакавіку Міхалок заяўляе пра канец Ляпісаў. У верасні слухачы даведваюцца пра стварэння BRUTTO.

А тут можна паслухаць топ-11 песняў, якія выйшлі ў 2014 годзе. СЛУХАЦЬ




Vinsent камбэкнуўся з песняй пра каляды і родны дом. Артыст выпусціў вельмі лірычную песню і кліп, у якой больш спявае, чым звыкла чытае рэп.

Песню можна паслухаць на ўсіх пляцоўках: https://band.link/QsQHd

Паглядзець кліп: https://youtu.be/tIAgQSfY4ME?si=R-cSkU7PszroU2Tj

Што для цябе дом? Бабулі аладкі,
Гэта шум сталіцы ды вясковыя хаткі.
Гэта мой сабака, гэта восенькі лес,
Гэта сябры, канцэрты, гэта мой сэнс.
Гэта на нашых узгорках моц вятроў,
Гэта размовы з братам ды пах мэтро.
І што б на дварэ ні было: ліпень ці студзень,
Гэта ўсё мы – родныя людзі.


Песняй гэтай зімы ўжо смела можна называць «Завіруху» гурта Верасы. Новае дыханне песня атрымала ў TikTok.
Упершыню прагучала на тэлебачанні ў 1982 годзе.

Вядома, што мелодыя нарадзілася ўзімку, калі беларускі кампазітар Эдуард Ханок ехаў кніжкай Генадзя Бураўкіна ў аўтобусе «Брэст — Мінск».

Між іншым, сам верш Бураўкіна называецца «Снежная імпрэсія».

Слухачы песні магчыма зацікавяцца словам "паходня", што ў беларускай мове азначае факел. А таксама варта нагадаць, што "шаль" - гэта хустачка. І як жа прыгожа гучыць 

Як паходня,
твой шаль ружавее
І вакол –
нi вачей, нi акон.

https://youtu.be/9pWI7MWFnzA?si=nfPbhTslwcutWKZi


Корж і ЛСП падымаюцца ў чарце найлепшых трэкаў, якія слухаюць у Беларусі.
І гэта не 2017 год, а сёння. 

На Spotify сярод 50 песняў, якія найчасцей слухаюць апошнія дні ў Беларусі складана знайсці беларускіх артыстаў. У топе расейскія артысты ANNA ASTI, Три дня дождя і Моя мишель. А вось на 5 месцы можна пачуць трэк беларускіх рэпераў: uniqe, nkeeei, ARTEM SHILOVETS. 
І вось, самае цікавае, што песня Каржа “Жить в кайф” сёння знаходзіцца на 18 месцы, а ЛСП са сваім “Ползать” на 48. 

Вядома, адна з прычын адсутнасці беларусаў у чарце гэта ў прынцыпе адсутнасць гучных навінак. NIZKIZ апошні раз выпускалі трэк 2 гады таму, VOLSKI выпусціўшы, хоць і балючыя, песні-прыпеўкі не трапіў нават у свой топ трэкаў, якія слухаюць, МОЛЧАТ ДОМА не слухаюць дома. 

Дык давайце часцей уключаць беларускія трэкі.


Syndrom Samazvanca – гурт, які працягнуў чэлендж хлопцаў з Relikt па стварэнні кавераў на рок-песні 90-ых. Syndrom Samazvanca абраў 7 песняў, і не сказаць, што арыгіналы гэтых песняў дажылі да сённяшняга часу. Наўрад ці новае пакаленне, якое адкрыла для сябе N.R.M. дайшла да песні LaLaLaLa з першага альбома гурта. Таму крок важны і добры.
Музыкі вяртаюць слухачоў у той час, нават калі мы там толькі нарадзіліся. Каверы на “Новае неба”, “Палац”, N.R.M., ULIS. А ці ведалі вы пра гурт “Правакацыя”? Заснавальнікам і
лідэрам гурта быў Альгерд Бахарэвіч.

Не будзем шмат гаварыць. Альбом важны і патрэбны. Бо гісторыю беларускай музыкі ведаць варта. Уключайце гэтай восенню і слухайце: https://band.link/RadyjoNiamiha


Я Горшок — панк, я новый Витя Цой
А пятнадцать лет назад, покинув Витебск

ЛСП выдаў новы альбом: СЛУХАЦЬ

На першы погляд раім паслухаць песні "Троянский конь", "Несчастные люди", "Не убежал", "Ураганы". Крытыкі, кажуць, што ў альбоме не ўсё так проста, як падаецца на першы погляд. То мы пераслухаем пазней, і магчыма знойдзем нешта агульнае з новым альбомам Лявона Вольскага 😉


Сёння — МУЗЫЧНЫ АНЛАЙН — ВОСЕНЬСКІ ПЛЭЙЛІСТ: https://youtu.be/5SKUngwhW7o?si=ybjISRGgY6zKV6DN

Запрашаем усіх і кожнага на чарговы музычны анлайн - у гэты раз будзем ствараць восеньскі настрой з тэматычнымі трэкамі!
Вас чакае дзве гадзіны самай рознай музыкі: ад Вайцюшкевіча да Mandzika і ад Клюева да Relikt.
5 кастрычніка з 19:00 да 21:00 уключайце спасылку на Youtube і слухайце музыку па-беларуску разам з намі!

Далучайцеся і распавядайце сябрам!


Мы і не хацелі быць першымі, таму дачакаліся рэзкай рэцэнзіі на новы альбом Вольскага ад Чарнухі.

Вольскі выдаў даволі працяглы па часе гучання альбом, у якім калі паглядзець на трэк-ліст можна зразумець, якія словы будуць рыфмавацца ў прыпевах. Да “Паветранага шара” ў рыфмах, як ад зямлі да неба.

Ці з’яўляецца новы альбом Вольскага правалам? Давайце звернемся да лічбаў. На spotify за два тыдні толькі адна песня паднялася ў топ праслухоўванняў — Za Miazoju (6 тыс.) І тое, гэта тлумачыцца тым, што песня ідзе ў альбоме першай, а значыць слухачы наўрад ці змаглі знайсці больш цікавую песню сярод іншых і праслухаць яе больш разоў за першую.

Ці значыць гэта, што Лявон уступіў лідэрства больш маладым? Башлыкевіч, які выпусціў альбом месяц таму мае больш паспяховыя лічбы (больш за 10 тыс. стрымінгаў).

Таксама можна прыйсці да высновы, што на гэты альбом артыст і не ставіў. На Youtube у альбома нават няма тайм-кодаў, каб уключыць тую ці іншую песню.
Мы ўсё сказалі. [Уключаюцца песні з Hramadaznaustva].


Калі сёння зірнуць на лічбы праслухоўванняў гурта Nürnberg, то яны прыемна здзівяць. Гэтыя лічбы ў 100 тысяч разоў больш за Nizkiz і ў разы болей за стрымінгі Вольскага і Пятлі. Вядома, ёсць ньюанс, што гурт слухаюць замежнікі болей чым свае, беларусы. Але Nürnberg з’яўлецца прыкладам, як музыку па-беларуску, можа слухаць увесь свет.

Музыкі кажуць, яны не робяць чысты пост-панк, а змешваюць яго з рознымі стылямі. На іх вельмі паўплывала нямецкая і польская новая хваля, савецкія гурты, у прыватнасці «Кино», брытанская «The Cure» і інш.

Але найбольш цікава чаму гурт называецца Nürnberg. Аказалася, тут замешаны Вітаўт і ВКЛ.

Назва гурта паходзіць ад горада Нюрнберг і звязана з гісторыяй каранацыі Вітаўта, вялікага князя Літоўскага. Прызначаная на 8 верасня 1430 цырымонія не адбылася, паколькі палякі не прапусцілі дэлегацыю, якая везла вырабленыя ў Нюрнбергу кароны Вітаўта і яго жонкі Ульяны.

Глядзець канцэрт гурта


А бонусам вам рарытэтнае відэа: live гурта Оригами у 2006 годзе, у сталічным клубе Рэактар, там на 2 хвіліне музыкі гурта пачынаюць штурхацца і біць адзін аднаго нагамі: https://www.youtube.com/watch?v=3x81cV-KWaM


Распачаўся верасень, той самы, які гарыць. І мы вырашылі пазнаёміць вас з emo гуртамі Беларусі.

1. My ocean. Першы склад гурта з’явіўся ў 2005 годзе на базе расфарміраванага гурта "Emocean". На самым пачатку My ocean часта былі на разагрэвах у гуртоў хвалі 2007: Tracktor Bowling, Jane Air, Stigmata, Оригами. Музыкі запісвалі некалькі кавераў на Пятлю, але раім вам паслухаць іх трэк “Найти” (вы акунецеся ў часы клуба Рэактар і захочаце зноў павесіць сабе значакі): https://www.youtube.com/watch?v=B0sci1aoBgI2.
2. IKONA – магілёўская эма-банда. Гурту таксама было наканавана выступаць з Amatory, Stigmata, Психея, 5 diez, Оригами, Rasta. Уключайце трэк “Ожидание Эос”, дзе з першых секунд вы пачуеце экстрым вакал: https://www.youtube.com/watch?v=-ilb-YS-LMM
3. Usplёsk – альтэрнатыва і метальчык і emo. А гэта музычка па-беларуску і з Маладзечна. Музыкі, уявіце сабе, у 2009 выдалі экалагічны дыск.
Дык раім альбом “КАРАгод”, аж з самай першай песні:
https://usplesk.bandcamp.com/album/karagod


Фота з «Рок-Каранацыі 1996»


1996 — ПЕСНЯ 2
ЛЯПИС ТРУБЕЦКОЙ — АУ

Пасля працяглага перапынку вяртаемся да рубрыкі #топгод.

У 1996 годзе у Ляпісаў выходзіць першы альбом “Ранетое сердце”, афіцыйна прадстаўлены 21 чэрвеня 1996 года на рок-фэсце "Купалле з “Беларускай маладзёжнай" у мінскім парку Горкага. У першы ж
дзень усе 200 прывезеных з сабой касет былі прададзены.

Падчас праведзенай 4 кастрычніка 1996 года ў ДК Прафсаюзаў у Мінску прэзентацыі новай праграмы “Смяротнае вяселле” гледачоў у набітай пляцоўцы было столькі ж, колькі і тых, што засталіся на вуліцы.

Продажы першага альбома, па розных ацэнках (касеты выдавалі ўсе хто заўгодна, і дакладнай лічбы ніхто не ведае), склалі ад 20 да 30 тысяч асобнікаў.

Удалай для групы стала трэцяя цырымонія ўручэння ўзнагарод "Рок-каранацыя-96", на якой "Ляпіс Трубяцкой" заваяваў тры ўзнагароды з чатырох у намінацыях "Лепшы гурт года", "Альбом года" і "Лепшы аўтар тэкстаў года". Дарэчы, захавалася відэа з “Рок-каранацыі”: https://youtu.be/Ex8On9i3kF0

За гэтым здарылася гадавое зацішша музыкаў.
Музычны эксперт Алег Клімаў выказаў меркаванне, што альбом здзейсніў рэвалюцыю ў беларускай рок-музыцы сярэдзіны 1990-х гадоў і стаў папярэднікам наступнага трыумфа гурта як на радзіме, так і за яе межамі.

СЛУХАЦЬ ПЕСНЮ “АУ” (і ўвесь альбом “Ранетое сердце”)”: https://www.youtube.com/watch?v=8Jn_muOHdv4


У TikTok зноў завірусілася беларуская песня.
На гэты раз Palina і Intelligency “Беларуская песня”

Я зрабiў многа. Мне не кажы фас.
Шалены сабака, але бачу глыбока, глыбока мой скiнуты кокан.
Самота, самота кагосьцi палюбiць i з нас.
Я ведаю кошт гэтых крокаў. Я прадбачыў адказ.

Слухаць: https://youtu.be/cJ4Mx7ZvUN8


21 ліпеня 1995 г. пачало трансляцыю беларускамоўнае “Радыё 101,2”. Эфірам радыё ахоплівала Мінск і ваколіцы. Свае праграмы на гэтай хвалі вялі Кася Камоцкая, Лявон Вольскі. Пасля закрыцця радыё ў яго студыі запісалі “Народны альбом” і “Я нарадзіўся тут”.
Дарэчы, пра закрыццё мы пісалі ў мінулым годзе.

Лявон Вольскі неяк у “Музычнай газеце” распавядаў пра сваю праграму “Квадракола”.
Першы мой эфір на радыё быў звязаны з радыёстанцыяй "Беларуская маладзёжная". Там прапанавалі мне рабіць праграму пра авангарднае мастацтва “квадратура нейкага там круга”, я цяпер ужо дакладна не памятаю назву.

Пазней яно скарацілася да "Квадракола". Тады праграма задумвалася як праблемная – для агляду мастацтва, вырашэння нейкіх пытанняў. Праз месяц “Квадракола” ператварылася ў містычна-іранічна-гумарыстычную праграму. Я ў госці запрашаў марсіянскага шпіёна, быў у мяне і чалавек-халадзільнік…

Дарэчы, праграму можна паслухаць тут: https://soundcloud.com/lavon_volski/sets/svgpdh4k5vsy

Показано 20 последних публикаций.