Каталікі-беларусы замежжа запрашаюць на інтэграцыйную сустрэчу
Яна адбудзецца 15-га красавіка ў Варшаве пры касцёле св. Аляксандра. Што гэта за сустрэча?
“Нас, беларусаў-каталікоў, вельмі шмат у Польшчы. Але многія з нас губляюцца сярод польскіх вернікаў, тым самым ігнаруючы - часамі несвядома - малітвы па-беларуску, што рэгулярна праходзяць у найвялікшых гарадах: Варшаве, Гданьску, Лодзі, Беластоку, Уроцлаве, Познані, Любліне”, - пішуць арганізатары. У праграме сустрэчы знаёмства, свабодны мікрафон, праца ў групах і, вядома, малітва.
На мерапрыемства запрашаюцца таксама вернікі іншых канфесій і людзі ў пошуку. Арганізатары падкрэсліваюць - “калі вы хочаце будаваць здаровую беларускую супольнасць – вам да нас”.
Уся падрабязная інфамарцыя пра з’езд сабраная на старонцы каталікоў-беларусаў Варшавы. Запіс на сустрэчу абавязковы. Форма тут.