Арэхі ў рацыёне могуць пазбавіць мужчын бясплодасьці
Адным з галоўных паказьнікаў якасьці спэрмы зьяўляецца колькасьць і рухавасьць спэрматазоідаў. У выпадку недахопу мужчынскіх гамэт і малой іх рухавасьці у пацыентаў можа дыягнаставацца бясплоднасьць. Аднак на якасьць спэрмы могуць станоўча паўплываць пэўныя рэчывы: прадукты з высокім утрыманьнем поліненасычаных тлустых кісьляў, цынку, сэлену, вітамінаў C,E і інш. Усё гэта можна знайсьці ў арэхах.
Гішпанскія навукоўцы зладзілі дасьледваньне з удзелам 119 здаровых пацыентаў мужчынскага полу ва ўзросьце ад 18 да 35 гадоў. Цягам 14 тыдняў палова зь іх штодзень атрымлівала 60 г. арэхаў (міндаль, фундук, грэцкі або валоскі арэх), другая палова прытрымлівалася звычайнай дыеты, з малой колькасьцю арэхаў. Усе ахвотнікі перад і пасьля доследу зрабілі спэрмаграму.
У выніку мужчыны, якія прытрімліваліся арэхавай дыеты, мелі большую (на 16%) канцэнтрацыю гамэт у параўнаньні з кантрольнай групай. Таксама жыцьцяздольнасьць і рухавасьць плоцевых клетак апынуліся вышэйшай на 4% і 6% адпаведна, а фрагмэнтацыя ДНК мужчынскіх гамэт - яшчэ адна прычына бясплоднасьці - мела ніжэйшыя за кантрольную групу паказьнікі.
Аўтары разумеюць, што дасьледваньне мае свае абмежаваньні (невялікая выбарка), таму будуць працягваць працаваць над далейшым вывучэньнем уплыву арэхавай дыеты на здароўе мужчын.