Як і ўсе начныя жывёлы, алігатары маюць цікавую будову вока. Акрамя звычайных фотарэцэптараў сеткавіцы, у вачах начных жывёл ёсць адмысловая мэмбрана tapetum lucidum, якая знаходзіцца адразу за ёй. Калі сьвятло трапляе ў такое вока, яно мінае ўсе яго структуры, ў тым ліку і сеткавіцу, адлюстроўваецца ад згаданай мэмбраны і ляціць ў адваротным накірунку. Такім чынам колькасьць фатонаў для ўспрыманьня рэцэптарамі павялічваецца і жывёлы могуць добра бачыць у цемры.
Аднак чатка сьвятла далятае да сваёй крыніцы і мы можам назіраць усім вядомае сьвячэньне вачэй. Колер можа быць розным, ён у большай ступені залежыць ад колеру самой мэмбраны, у алігатараў вось чароўны чырвона-аранжавы.