Працяглая нізкакалярыйная дыета на клеткавым узроўні запавольвае працэсы старэньня.
Некаторыя зьмены ў арганізме падчас старньня адбываюцца на генэтычным узроўні, пры гэтым самі гены застаюцца некранутымі, аднак правільна выконваць свае функцыі ім становіцца складана. Так здараецца пры мэтыляваньні, калі малекула ДНК абрастае дадатковымі мэтыльнымі групамі - CH3. Мэтыляваньне - працэс нераўнамерны, таму ў пэўных месцах генома ён адбываецца досыць актыўна, у той час як ў іншых яго можна ўвогуле не назіраць. Разуменьне механізма гэтае актыўнасьці можа дапамагчы павялічваць працягласьць жыцьця.
Навукоўцы з Сколкаўскага інстытута навукі і тэхналёгій сумесна з калегамі з Гарвардзкай мэдыцынскай школы адсачылі, як адбываецца мэтыляваньне ў крыві 16 мышэй рознага ўзросту.
Высьветлілася, што зьмены ў геноме праяўляюцца часьцей ў мышэй сталага ўзросту, пры гэтым нізкамэтыліраваныя гены (якія адпачатку пры сабе маюць мала метыльных груп) з узростам мэтылююцца актыўней, у той час як высокамэтыляваныя гены застаюцца амаль без зьменаў. Цікава яшчэ тое, што ўсе гэтыя геномныя зьмены адбіваюцца акурат на тых клеткавых працэсах, на якія ўплываюць лекі працягласьці жыцьця жывёл.
Таксама навукоўцы заўважылі, што сарод мышэй, якіх працяглы час трымалі на нізкакалярыйнай дыеце, узроставыя зьмены запавольваліся, аднак калі дыета была кароткачасовай, мэтыляваньне нават паскаралася.