Для стварэньня бясклеткавага матрыксу разбураюць усе клеткавыя мэмбраны і нуклеінавыя кісьлі. Звычайна для гэтага выкарыстоўваюць мэтады: фізычныя (тэрмічны і механічнае ўзьдзеяньне), хімічныя (выкарыстаньне адмысловых рэагентаў), узьдзеяньне фэрмэнтамі (ліпаза, трыпсын, нуклеаза і інш.).
Варта адзначыць, што хоць орган і цалкам пазбаўляюць усіх клетак, у матрыксе застаюцца некаторыя бялкі і фактары росту, неабходныя для пачатку будовы новага органа. Перад самой трансплянтацыяй орган неабходна рэцэлюлярызаваць, то бок зноўку дадаць клеткі. Адваротны працэс, які можна назіраць на схематычным малюнку.
У матрыкс, каркас органа, дадаюць стволавыя клеткі пацыента, якія дыфэрэнцуюцца ў неабходныя клеткі, у выніку атрымоўваецца ворган, які можна перасадзіць без рызыкі непрыманьня.
На малюнку: А,Б - дэцэлюлярызацыя. В,Г - рэцэлюлярызацыя (В - запаўненьне каркасу клеткамі эндатэлія, яны ўтвараюць унутраную паверхню крываносных судзінаў і паражнінаў сэрца. Г - запаўненьне сэрца неанатальнымі кардыяміяцытамі) Д - функцыянальнае сэрца.
Цяпер у нас ёсьць камэнтары, пакуль тэставы рэжым. Каб напісаць - цісьнем на спасылку.