‼️ «ЛЮДЗІ ДАВЯРАЮЦЬ СПРАВАМ, А НЕ ПРАВАКАЦЫЯМ»
Кіраўнік Фонду BYSOL Андрэй Стрыжак паведаміў, што стала вядома пра серыю серыю правакацый, якія мусяць знізіць давер да салідарнасці і сістэмы ўзаемападтрымкі цалкам.
@bysol
Кіраўнік Фонду BYSOL Андрэй Стрыжак паведаміў, што стала вядома пра серыю серыю правакацый, якія мусяць знізіць давер да салідарнасці і сістэмы ўзаемападтрымкі цалкам.
— У правакацыях плануецца задзейнічаць пад прымусам і шантажом сем'і палітвязняў, былых палітвязняў і іншых людзей, што пацярпелі падчас апошніх атак сілавікоў.
Звяртаюся да тых, хто шантажом ці прымусам вымушаныя ісці супраць свайго сумлення і ўдзельнічаць у мянтоўскіх спектаклях — мы ведаем, што вы робіце гэта не таму, што перайшлі на бок зла. І мы разумеем, што такое сітуацыя выбару без выбару. Ахвяра гвалтаўніка ня робіцца бруднай праз брудныя дзеянні. Захавайце сябе, сваю псіхіку і здароўе.
Мянтам асобна хачу сказаць: мы ведаем пра вашыя планы і разумеем, што вы хочаце пасеяць страх і недавер сярод тых, хто атрымлівае дапамогу і тых, хто яе аказвае. Хлусня і падман часта грамчэйшыя і ярчэйшыя за праўду, але ж людзі глядзяць і давяраюць справам, а не правакацыям.
@bysol