ByProsvet


Гео и язык канала: Беларусь, Русский
Категория: Политика


Мы распространяем самиздат.
Ищем волонтеров и новые газеты: @ByProsvetVolunteerBot
Быть услышанным: @by_prosvet_feedback_bot
Наш сайт: ByProsvet.org
Донат: https://byprosvet.org/donate
Наш аккаунт в инстаграм: byprosvet
Твиттер: @by_prosvet

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Русский
Категория
Политика
Статистика
Фильтр публикаций


⌛️Гістарычны каляндар ад ByProsvet цяпер дасяжны па-нямецку!

✊Мы працягваем папулярызаваць беларускую гісторыю і культуру па ўсім свеце. Нашыя неверагодныя валанцёры падрыхтавалі версію календара «Кожны дзень» на нямецкай мове.

🔥 Кожная з 366-ці яго старонак у спалучэнні з дзівоснымі малюнкамі апавядае пра падзею ці асобу, што сталася часткаю беларускай гісторыі.

🌿 Вечны фармат календара ў спалучэнні з высокай якасцю друку і матэрыялу робяць наш каляндар надзвычай экалагічным і эканамічным.

🎨 Ілюстрацыі: haku_na_ta_ta
✍️ Тэкст: emilka_plater

🕊 Усе атрыманыя з продажу сродкі накіроўваем на падтрымку самвыдату ў Беларусі і культурніцкія праекты ByProsvet.

Замовіць «Jeden Tag» можна тут 👈


🤓 23 лістапада 1906 г. у Вільні пабачыў свет першы нумар газеты «Наша Ніва». Выходзіла яна раз на тыдзень да 1915 г. і ў 1920 г., сталася асяродкам культурніцкага ды інтэлектуальнага жыцця. У 1991 г. вярнулася да беларусаў, з нядаўняга часу мае толькі электронны фармат. У 2021 г. працаўнікоў рэдакцыі затрымлівалі ўлады. Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко былі прызнаныя палітзняволенымі (вызваленыя 18 жніўня 2023 г.).

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch


Вісник №23-24

🚩 Самвыдат ад беларусаў Украіны на ўкраінскай мове, выходзіць раз на два тыдні

📍Украіна і замежжа

— Творчасць беларусаў у падтрымку ўкраінцаў
— «Я ваюю з Расеяй, каб зрынуць беларускага тырана»: ахоўнік Лукашэнкі, які пайшоў на фронт ва Украіне
— Беларус, які ставіць украінскім салдатам пратэзы
— У Львове пачаў працаваць Дом вольнай Беларусі
— Пераслед беларусаў за падтрымку Украіны
— «Вісник». Нам ужо год!
— ды іншае

🖨 Файлы для друку
12 старонак А4 альбо 6 старонкі А3

Каб дапамагчы з пашырэннем звестак пра Беларусь і беларусаў ва Украіне – спампуйце газету, раздрукуйце і раздайце знаёмым украінцам, закіньце ў паштовыя скрыні суседзяў ці пакіньце ў грамадскім месцы.

Дасылайце свой самвыдат нам праз бот: @by_prosvet_feedback_bot


🤓 22 лістапада 2019 г. у Вільні перапахавалі Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага і 18 іх паплечнікаў. Парэшткі паўстанцаў у 2017 г. у часе раскопак на гары Гедыміна знайшлі археолагі*. На помніку ў капліцы на могілках Роса зрабілі надпісы на літоўскай, польскай і беларускай мовах.

*Каліноўскага павесілі на Лукішскім пляцы 22 сакавіка 1864 г. Раней месца яго пахавання было невядомым.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch


🖼Каляндар «Пейзажы Беларусі»

📆 Абноўлены насценны каляндар на 2025 год ад ByProsvet ужо дасяжны для замовы!

🇧🇾 Старонкі календара ўпрыгожаныя чароўнымі аўтарскімі малюнкамі Менску і іншых непаўторных беларускіх мясцінаў.

🎨 Ілюстрацыі: haku_na_ta_ta

🕊 Кожнай сваёй замовай на byprosvet.org вы падтрымліваеце незалежны самвыдат у Беларусі!

Набывайце па спасылцы 👈


🤓 21 лістапада 1910 г. у Менску асвячалі Касцёл святых Сымона і Алены. На ўрачыстую імшу прыйшлі людзі з усяго гораду: іх сабралі галасы трох званоў з касцельнай вежы, найвышэйшай менскай камяніцы. Будаўніцтва і частку ўнутранага аздаблення фундавалі Вайніловічы: Эдвард, грамадска-палітычны дзеяч, і Алімпія, дзяячка на ніве асветы. Праект выканаў польскі архітэктар Томаш Пайздэрскі. 

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch


🗞 Палешукі № 12

📄 Улётка з галоўнымі навінамі рэгіёну

📍Гомельшчына

🖨 Файл для друку
адна старонка А4 ці А5

Вы можаце падтрымаць распаўсюд незалежных навін праз спасылку 

#Гомель #Гомельшчына #Homieĺščyna


🤓 20 лістапада 1948 г. у вёсцы Рудка нарадзілася паэтка і перакладніца Яўгенія Янішчыц*. У 11 гадоў напісала першы верш, які прысвяціла маме. Выдала некалькі кніг пранікнёнай лірыкі: «Снежныя грамніцы», «Дзень вечаровы», «Ясельда», «На беразе пляча», «У шуме жытняга святла». У Парэччы, дзе творца вучылася ў школе, стварылі яе музей.

*Ніл Гілевіч называў яе «палескай ластаўкай».

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch


📮 Рэспубліка № 12

📄 Навіны тыдня на адной старонцы

📍Беларусь, усе рэгіёны

🖨 Файл для друку
адна старонка А4 ці А5

Каб дапамагчы з друкам і распаўсюдам улёткі, пішыце сюды: @ByProsvetVolunteerBot






😍 Новы каляндар ад ByProsvet на беларускай лацінцы!

🌻 У межах нашага праекту «Беларускі культурны код: Створана жанчынамі» прадстаўляем вам абноўлены каляндар на 2025 год з выбітнымі жаночымі постацямі гісторыі Беларусі.

🫶 12 старонак календара – 12 неймаверных жанчын мінулага і сучаснасці.

🎨 Ілюстрацыі: haku_na_ta_ta
✍️ Тэкст: emilka_plater

🐦 Замовіць каляндар можна па спасылцы, а ўсе атрыманыя сродкі пойдуць на падтрымку самвыдату ў Беларусі і культурніцкія праекты ByProsvet.
__________________________

😍 Novy kaliandar ad ByProsvet na bielaruskaj lacincy!

🌻 U miežach našaha prajektu «Bielaruski kuĺturny kod: Stvorana žančynami» pradstaŭliajem vam abnoŭlieny kaliandar na 2025 hod z vybitnymi žanočymi postaciami historyi Bielarusi.

🫶 12 staronak kaliendara – 12 niejmaviernych žančyn minulaha i sučasnasci.

🎨 Iliustracyi: haku_na_ta_ta
✍️ Tekst: emilka_plater

🕊 Zamović kaliandar možna pa spasylcy, a ŭsie atrymanyja srodki pojduć na padtrymku samvydatu ŭ Bielarusi i kuĺturnickija prajekty ByProsvet.


🤓 19 лістапада 1956 г. у Менску нарадзіўся скульптар Сяргей Бандарэнка. Працуе ў розных жанрах і тэхніках, з бронзай, керамікай і дрэвам*. На знак пратэсту ў жніўні 2020-га адмовіўся ад прэзідэнцкай прэміі, парваў дыплом, а грошы перадаў на дапамогу дзецям і падлеткам, якія пацярпелі праз гвалт сілавікоў. 

*Творы захоўваюцца ў музеях і прыватных калекцыях краін Еўропы, Азіі, Амерыкі.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch




🛎 7 Чижей № 182

📍Менск

— Акцыі салідарнасці жыхароў Чыжоўкі
— Чацвёртая гадавіна смерці Рамана Бандарэнкі, нацыянальнага героя Беларусі
— Марыя Калеснікава сустрэлася са сваім бацькам
— Па ўсёй Беларусі прайшла чарговая хваля затрыманняў сваякоў палітвязняў
— Гісторыя палітзняволенага Сяргея Маўшука

🖨 Файл для друку
2 старонкі А4

Зваротная сувязь: @by_prosvet_feedback_bot

#анонсы #Чыжоўка #Чижовка #Čyžoŭka






Подборка за неделю

На случай, если вы пропустили выход газеты или отложили на потом и забыли распечатать, мы собрали все последние выпуски за неделю в одной подборке.

🖨 Файлы для печати:

🔺7 Чижей №181   
🔺Палешукі №11 
🔺Рэспубліка №11 

Выбирайте газету, распечатывайте и делитесь с соседями!

Больше газет на канале @by_prosvet

Поддержите печать самиздата способами, указанными по ссылке👈

Будем рады волонтёркам и волонтёрам! Решите помочь с распространением самиздата в своём городе, пишите нам через @ByProsvetVolunteerBot.

Жыве свабода слова!

#анонсы #уся_Беларусь #вся_Беларусь


🤓 18 лістапада 1883 г. у Мікалаеўшчыне нарадзіўся палітык, пісьменнік, мовазнаўца, педагог Язэп Лёсік*. Старшыняваў у Радзе БНР, дамагаўся прызнання рэспублікі іншымі дзяржавамі і спрабаваў перадухіліць страту этнічных беларускіх тэрыторый. Аўтар навуковай працы «Літва – Беларусь: гістарычныя выведы», зборніку апавяданняў «Родныя вобразы».

*Яго родная сястра Ганна – маці Якуба Коласа.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch


🫶Вечны каляндар «2020 назаўжды»

📆 Дарагія сябры! Мы зрабілі для вас нештачка цудоўнае – каляндар, у якім сабралі адметныя падзеі беларускіх пратэстаў: мітынгі, акцыі салідарнасці, арышты... Яго старонкі – напамін аб адзінстве і моцы духу беларусак і беларусаў, што выявіліся ў надзвычай цяжкія часы.

🗺 Наш каляндар як сімвал надзеі на лепшую будучыню для Беларусі, у якой услых будуць гучаць думкі і мары, і дзе кожны будзе вольным.

🎨 Ілюстрацыі: haku_na_ta_ta, мастачка Ксенія

🕊 Усе атрыманыя з продажаў календара сродкі ідуць на падтрымку самвыдату ў Беларусі і падтрымку культурніцкіх праектаў ByProsvet.

Замаўляйце па спасылцы 👈

Показано 20 последних публикаций.