Будзьма беларусамі!


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Новости и СМИ


Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!
Сувязь з рэдакцыяй: @Suviaz_z_Budmaj_Bot
Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot
Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Новости и СМИ
Статистика
Фильтр публикаций


🗡 Што адбылося 8 лютага ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #беларусь #вкл #ордэн #жыгімонт #хмяльніцкі #мазыр #каталікі #радзівіл #гродна #пачобут #хруцкі #мележ #палякі #хельскінкі #маладыфронт #сапега #францыя


💅 Рыгор Печнікаў, Пружаны

❄️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

📱 Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

🍬 Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma


🧐 Бараніць Расею ў Беларусі ці Беларусь ад Расеі?

Уявеце сытуацыю. Нейкі маньяк увесь час псуе вам жыцьцё: то паб’е вас, то забярэ вашую маёмасць, то пад дзьверы насера. І вось у чарговы раз, калі вы сабраліся на шпацыр, выходзіце з дому. А ў вас на парозе ў позе гордага арла зноўку сядзіць ваш крыўдзіцель і кажа вам: «А давай я буду цябе бараніць! Буду пра цябе клапаціцца!». Можаце ўявіць сабе гэткую сытуацыю? Паверыце гэткай прапанове?

🔴 І пакуль вы задумаліся, гэтаму «арлу» на беларускім парозе адказвае Валера Руселік — у сваёй рубрыцы «Прыдарожны пыл».

Працяг па спасылцы. ✔️ Без VPN чытаць можна тут.


🏞 Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць

Беларусь не мяжуе ані з акіянамі, ані з марамі. А таму можа падавацца, што гаворкі пра беларускія астравы і быць не можа. Тым не менш у Беларусі ўсё ж багата выспаў, якія, да таго ж, маюць вельмі цікавую гісторыю.

Распавядаем пра самыя вялікія па плошчы беларускія астравы па спасылцы. 🏝 Без VPN чытаць можна тут.


📱 Стартап maramora.co. Беларускі запусцілі арт-стартап для барацьбы са стрэсам

На мінулым тыдні ў Аўстрыі адбылося ўручэнне прэстыжнай прэміі CultTech Association x Ars Electronica Award, якая ўзнагароджвае праекты і ідэі, што спалучаюць тэхналогіі і культурныя практыкі.

🔗 У шорт-ліст фіналістаў трапіў беларускі стартап maramora.co. Яго місія — змагацца са стрэсам і паляпшаць самаадчуванне з дапамогай арт-практык, піша «Еўрарадыё».

Мы працуем не толькі са стрэсам у яго негатыўным значэнні, бо стрэс можа быць звязаны і з пазітыўнымі эмоцыямі. Часам людзям проста патрэбная арт-практыка, якая дазваляе атрымаць асалоду ад жыцця, знайсці новыя ідэі для сваіх праектаў. Іншымі словамі, арт-практыка — універсальны інструмент.


Размова цалкам тут. 💬 Без VPN адкрыецца тут.


🥁 Сёння сваё 60-годдзе адзначае выбітны беларускі музыка Алег «Алезіс» Дземідовіч

Ударнік легендарных гуртоў «Мроя» і N.R.M ад часу іх утварэння. Браў удзел у гурце «Новае Неба», супольных музычных праектах «Народны Альбом» і «Я нарадзіўся тут», нейкі час граў у гуртах ULIS, Garadzkija, Pete-Paff.

❤️ Далучаемся да віншаванняў музыку!


🖼 Да 150-годдзя першага прэзідэнта Ізраіля, які нарадзіўся ў Беларусі, адкрылі выставу ў адноўленым будынку валожынскага ешыботу

6 лютага ў Валожынскай ешыве адбылося адкрыццё выставачнага праекта Натыў — Ізраільскага культурнага цэнтра, прысвечанага 150-годдзю Хайма Вейцмана, паведамляецца на старонцы ў Фэйсбуку Ізраільскага культурнага цэнтра ў Мінску.

Выстава заснавана на матэрыялах, прадстаўленых Інстытутам ім. Вейцмана ў Рахавоце. Таксама ў выставе былі выкарыстаны фотаздымкі і асабістыя перапіскі з сямейнага архіва Меера Вейсгала — памочніка, сябра і паплечніка Хаіма Вейцмана. Іх прадаставіў арганізацыі Націў праўнук Вейсгала — Ёнатан Амір.


Працяг па спасылцы. 🖥 Без VPN чытаць можна тут.


📚 Югася Каляда: «Хачу, каб гомельскія вуліцы сталі вядомымі»

Пабачыла свет кніга «Перамена месцаў» пісьменніцы Югасі Каляды, дзе гомельскія вуліцы настолькі ярка ствараюць фон аповеду, што ажно хочацца наведаць гэты горад.

🗣 «Штодзень»
паразмаўляў з аўтаркай кнігі, якая паходзіць з Гомеля, пра абыгрыванне марктвэнаўскага сюжэту, неабходнасць стварэння экрэгара беларускіх вуліц і прататыпаў новай кнігі.

Падрабязней. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.


👍 Беларуская мова вярнулася ў музей POLIN: аўдыёгід цяпер даступны для наведнікаў

Цяпер у адным з галоўных музеяў Еўропы, прысвечанаму гісторыі польскіх яўрэяў POLIN, даступны аўдыёгід на беларускай мове, піша byculture.org.

«Гэта важны крок для беларускай супольнасці. Мы вітаем падобныя праекты, скіраваныя на падтрымку і папулярызацыю беларускай мовы ў культурніцкіх установах розных краін свету. Стварэнне беларускамоўнага аўдыёгіда ў музеі POLIN — добры прыклад дзейнасці, які мы заўжды гатовыя падтрымліваць», — адзначыў кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін падчас афіцыйнага візіту ў музей гісторыі польскіх яўрэяў POLIN у Варшаве.


Працяг
па спасылцы. 🖥 Без VPN чытаць можна тут.


🗡 Што адбылося 7 лютага ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #беларусь #вкл #ягайла #гальшаны #гедройц #бсср #каталікі #слуцк #касцюшка #вільня #нашаніва #палякі #габрэі #палітзняволеныя


💅 Уладзімір Стальмашонак, партрэт Мікалая Крыштафа Радзівіла «Сіроткі»

❄️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

📱 Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

🍬 Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma


🖥 Абвешчаны збор заявак на новы сезон прэміі імя Францішка Багушэвіча

Беларускі ПЭН абвяшчае збор заявак на новы сезон прэміі імя Францішка Багушэвіча за творы, выдадзеныя і апублікаваныя ў 2024 годзе. Гэта ўзнагарода ўшаноўвае творцаў, якія аднаўляюць гістарычную памяць і спрыяюць умацаванню беларускай ідэнтычнасці, піша penbelarus.org.

❗️ Заяўкі прымаюцца да 23:59 19 лютага 2025 года (па беларускім часе).

Падрабязней. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.


🥔 Чаму беларусы не бульбашы, альбо Ці можа беларус выжыць без бульбы?

Ці мае права на існаванне мянушка, якая прычапілася да беларусаў за савецкім часам — бульбашы? Няўжо мы больш не маем чаго паставіць на стол, акрамя бульбы?

📺 Перад праглядам чарговага выпуску «Хрусь і папалам» раім добра пад’есці, бо ад багацця беларускіх прысмакаў можна папросту знепрытомнець»: https://youtu.be/F2qtwAvo_7Y


🔴 Лявон Вольскі пра тое, як руйнавалася савецкая імперыя

Тады здавалася, што наперадзе чакаюць свабода і творчыя перспектывы. Як аказалася, радасць была заўчаснай, імперыя нікуды не знікла, а толькі збірала сілы, каб ашчэрыцца новай вайной. Але Лявон не губляе надзеі на тое, што мы яшчэ пабачым сапраўднае руйнаванне імперыі. «Бо імпэрыі ж ня вечныя».

Захад баіцца. Болей за цяперашнюю вайну баіцца сапраўднага развалу імпэрыі. Маўляў, яна затрашчыць і пачне сыпацца, пачнуцца некантраляваныя працэсы, і невядома, да чаго ўсё гэта прывядзе.


Падрабязьней. ✔️ Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.


🧐 «Маніфэст камуністычнай партыі». Чырвонае зерне тэрору

Чаму мы павінны клапаціцца пра словы, запісаныя на паперы ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя? Таму што гэтыя ідэі зноў і зноў набываюць моц. У гадавіну выхада «Маніфэста камуністычнай партыі», што пабачыў сьвет амаль 200 гадоў таму, узгадаем гэты твор, які стаў прычынай чалавечага гора на шматлікія пакаленьні, піша «Новы Час». Чым ён быў небясьпечны адпачатку?

«Гісторыя ўсіх грамадзтваў, якія дагэтуль існавалі, была гісторыяй барацьбы клясаў».


Працяг па спасылцы. 🖥 Без VPN чытаць можна тут.


🧐 Чаму інтэлектуалаў сучаснасці называюць дурнямі?

Палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў разважае пра тое, чаму менавіта людзі з высокім інтэлектам і шырокім мысленнем кідаюць выклік агульнапрынятым нормам, а астатнія іх лічаць ідыётамі.

🔴 Убачыў у аднаго свайго фрэнда, вядомага польскага журналіста, фотакалаж, сэнс якога, што Ілан Маск — ідыёт, — піша Віталь Цыганкоў ў сваім тэлеграм-канале.

Мне цікавы гэты фэномэн. Відавочна, што Маск «стаў» у вачах многіх ідыётам толькі за апошнія гады, калі пачаў падтрымліваць Трампа. Да гэтага, калі ён галасаваў за Дэмакратаў і даваў Украіне Старлінкі — ён быў бясспрэчным геніем бізнэса і інтэлектуалам.


Падрабязней. ✔️ Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.


📚 У выдавецтве фонду «Камунікат» у Беластоку выйшаў новы раман Андрэя Федарэнкі

Новы раман Андрэя Федарэнкі «Сцэнарыст» працягвае тэму аналізу прыроды творчасці, пачатую ў яго папярэдняй кнізе «Жэтон на метро», піша kamunikat.org.

«Сцэнарыст» — сапраўдны дэтэктыў і адначасова — драма з непрадказальным фіналам.


Працяг па спасылцы. 🔗 Без VPN чытаць можна тут.


🗡 Што адбылося 6 лютага ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #беларусь #вкл #рэчпаспалітая #мінск #слуцк #бсср #каталікі #зоськаверас #радзівіл #куляшоў #радыёсвабода


💅 Лявон Баразна, традыцыйны мужчынскі касцюм з альбома «Беларуская народная вопратка»

❄️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

📱 Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

🍬 Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma


👑 Цалкам самастойная і з размахам. Як Вітаўт праводзіў знешнюю палітыку ў ВКЛ на пасадзе князя-намесніка

Стаўшы князем-намеснікам караля Ягайлы ў Вялікім Княстве Літоўскім у выніку Астроўскай дамовы 1392 г., Вітаўт Кейстутавіч на працягу літаральна некалькіх гадоў пазбавіўся галоўных канкурэнтаў да ўлады ў Вялікім Княстве — родных братоў польскага караля.

🧐 Гэта моцна занепакоіла Ягайлу, які надалей трымаў тытул вялікага князя літоўскага і планаваў кіраваць ВКЛ праз свайго намесніка. Але яшчэ большы непакой у Польшчы будзіла занадта самастойная і з вялікім размахам знешняя палітыка новага намесніка.

Працяг па спасылцы. 🏹 Без VPN чытаць можна тут.

Показано 20 последних публикаций.