ژئو و زبان کانال
بلاروس, بلاروس


با ایجاد کننده تماس گیرفتن
ژئو کانال
بلاروس
زبان کانال
بلاروس
رسته
تحصیلات
اضافه شده به شاخص
21.11.2017 18:26
1 Mar 2018, 20:18 (1148 روز پیش)
​​Вольная Беларусь № 5, 17 лютага 1918.

✅П. Нечыпорэнко. Гісторыя Беларусі: працяг гістарычнага нарысу. "Такім чынам, што Белая Русь (полацкага перыяду) жыла слаўным гістарычным жыццём у перыяд з VIII-га сталецця, а можа і раней таго, аж да XI сталецця. Потым 3-4 сталецці змагалася з сваімі суседзямі за сваю незалежнасць: з кіеўскай Руссю-Украінаю, з Літвою і Польшчаю, каторая "памагала" Беларусі з Лівоніяй, з ордэнамі крыжакоў і мечаносцаў, а таксама і з татарамі. Нарэшце, па пачыну Івана ІІІ, каторы па звычаю маскоўскаму хацеў Белую Русь-Літоўскую "к рукм прибрать", распачалася вайна з Масквою, каторая цягнулася з перарывамі каля паўтараста год.

✅З. Бядуля. НАРОД І ІНТЭЛІГЕНЦЫЯ: "А ўсё ж такі сам народ не вінават, а вінаваты тыя новыя вучыцелі, якія моцна захапілі яго ў свае рукі. Гэтыя вучыцелі раздзялілі яго на дзве часці - на "таварышаў" і "буржуяў". Паглядзелі на чалавека - вопратка і белы каўнер - і асудзілі яго адным важкім словам: "буржуй". Атрымаў чалавек сякую-такую адукацыю - "інтэлігент", "буржуй", - і бяда гэтым людзям".

✅ДЭКЛАРАЦЫЯ Беларускай міравой дэлегацыі, якую яна спрабавала падаць на перагаворах у Брэсце.

✅ДОПІСЫ: 27 студзеня вярнулася ў Мінск беларуская дэлегацыя, што пасылалася ў Брэст на мірную канферэнцыю. Троцкі сказаў, што ён беларускае дэлегацыі не знае і загадаў нікога не пускаць у Брэст без яго пасведчання. Такім чынам доля Беларусі вырашаецца без беларусаў.

✅Зміцер Жылуновіч, беларускі камуніст з Петраграду, апавядае пра абставіны разгляду беларускага пытання на ІІІ з'ездзе Радаў раб., сял. і салд. дэпутатаў: "Нацыянальнае пытанне яшчэ дужа незразумела для расійскай дэмакратыі. Ды і якое ім дзела да нацыянальнага пытання? Яны належаць да расійскай інтэрнацыянальнасці і - баста. І стоячы на гэтым грунце, яны лічаць усякі нацыянальны рух буржуазным".

✅Якуб Колас. СЫМОН-МУЗЫКА: Часць трэцця.

Поўны выпуск: http://kamunikat.org/download.php?item=37971-1.pdf