ژئو و زبان کانال
بلاروس, بلاروس


با ایجاد کننده تماس گیرفتن
ژئو کانال
بلاروس
زبان کانال
بلاروس
رسته
تحصیلات
اضافه شده به شاخص
21.11.2017 18:26
ads
Telegram Analytics
Subscribe to stay informed about TGStat news.
SearcheeBot
Your guide in the world of telegram channels
TGAlertsBot
Monitoring of keywords in channels and chats
262
مشترکین
~689
پوشش 1 انتشار
~119
پوشش روزانه
~30
پست / ماه
263%
ERR %
1.36
شاخص استناد
اعلامیه ها و اشاره های کنال
25 اشاره کانال
0 اشاره نشریات
17 اعلامیه ها
SYMBAL.BY
?
PALCHYS
red wedge
کانال هایی که توسط "@bnr1918" نقل قول می شوند
نشریات اخیر
Deleted
With mentions
اعلامیه ها
Прэса БНР 17 Jul, 15:18
"У аснове адносін Вялікага Княства Беларуска-Літоўскага з Польшчай ляжала права, узаемная дагода, а ў аснове адносін Вялікага Княства Беларуска-Літоўскага з Расеяй няма ніякіх праўных нормаў, адно толькі: сваволя, пагвалчанне права. Азіяты, патомкі татарска-кіргізскіх брадзягаў!"

- Тамаш Грыб
Прэса БНР 3 Jul, 11:24
«Слова рэспубліка у нашай мове німа; трэба ужываць — Рэч Паспалітая, як мы гэты тэрмін ужывалі с 16-го да паловы 19-го веку. Парлямэнт павінен адтрымаць найменне Вальнаго Сойму, а Устаноўчы Сойм — Вялікаго Вальнаго Сойму; старшыня парлямэнту — маршалак галоўны; дэпутаты — паслы; рада міністраў — Рада».

Мітрафан Доўнар-Запольскі, 1918 год
Прэса БНР 26 Jun, 20:04
Любіць Беларусь можна толькі выключнай любоўю. Гэта асабліва павінен уразумець той інтэлігент, які кажа, што любоў да Беларусі можна «совместить» з любоўю да Расеі ці да Польшчы. Няпраўда, - гэта фарысэйства, ілжа! Ілжа прад самім сабой. Як у чалавека ёсьць адна маці, так у яго ёсьць толькі адна бацькаўшчына! Любіць можна ці Беларусь, ці Расею, ці Польшчу.

Аляксандр Цвікевіч, 1925 год
Прэса БНР 24 Jun, 09:37
1921 год
Прэса БНР 15 Jun, 19:46
Прэса БНР 9 Jun, 19:40
Прэса БНР 3 Jun, 19:38
Прэса БНР 28 May, 11:00
«І няхай сёньнека нас, сьвядомых змагальнікаў, ня так многа, няхай удзельная вага наша ўсё яшчэ малая, але затое за намі будучыня. Ня ў ліку, а ў праваце справа! Бо калі Беларусь жыве як самабытная нацыянальная адзінка, то ясна, што гэта адзінка будзе расьці і разьвівацца, будзе ў дрэбязгі разьбіваць усе перашкоды на сваім гістарычным шляху»

Тамаш Грыб, 1921 год
Прэса БНР 25 May, 18:50
«Хто кажа, што ён беларус, а мовы беларускае не прызнае, той кепскі беларус. Не прынясе ён карысці роднаму краю. Міцкевіч і Сыракомля былі беларусы і ведалі, што яны беларусы, але калі яны гаварылі і пісалі па-польску, то ўся праца іх пайшла на багацце і пыху польскага народу. «Хто любіць Айца Нябеснага, а бліжняга свайго ненавідзіць, — сказаў Хрыстос, — той кажа няпраўду». Хто любіць свой край, а культуру яго не прымае, той лжэц — скажам мы ад сябе»

Язэп Лёсік, 1918 год
Read more
Прэса БНР 21 May, 12:47
І паяўляюцца „тоже белоруссы“ і „тэж бялорусіны“; мы зьяўляемся сьведкамі найцікавейшага працэсу, які толькі вядомы ў псыхолёгіі народаў: паяўляюцца людзі з раздвоенай сьвядомасьцю, якія шчыра кажуць, што ў іх ёсьць дзьве душы — адна польская, а другая — беларуская, або: адна, маленечкая душа — беларуская, і другая, вялізарная — маскоўская. Ім нельга ў гэтым не паверыць. Гэта ёсьць праўда. І вось важгаюцца між сабой гэныя „дзьве душы“ — якая зь іх перацягне. Хутчэй за ўсё ні тая, ні другая не перацягне, а так і будзе важгацца празь усё сваё жыцьцё. Ні Богу сьвечка, ні чорту качарга, як кажа народная прыказка. Ясна адно бязь сумліву — гэным людзям з раздвоенай сьвядомасьцю, маючым дзьве душы, дзьве бацькаўшчыны, ніколі не знайсьці сьцежку да разуменьня душы беларускіх народных грамад.

Тамаш Грыб, 1924
Read more
Прэса БНР 18 May, 19:00
«Ніякія польскія путы, ніякія маскоўскія нагайкі і вастрогі ня здолелі адабраць ад нашага народу ягонага найдаражэйшага скарбу — роднае мовы. А калі наш народ захаваў мову, то ён жыве і будзе жыць. Праз мову наш народ здолее адрадзіцца ды зноў зрабіцца вялікім, дужым і слаўным»

Вацлаў Ластоўскі, 1918 год
Прэса БНР 13 May, 16:11
«Мы павінны цяпер больш, чым калі, сьцерагчыся так-званых «тоже белорусовъ», каторыя, называючы сябе беларусамі, маюць у душы толькі пагарду да свае мовы, да сваіх братоў сярмяжных, да ўсяго роднага, беларускага. Благі той будаўнічы, каторы закладае фундамэнты вялізарнага гмаху з нягоднага матэріялу: яго будыніна ня будзе мець моцы і хутка разваліцца. Вось-жа, каб будоўля незалежнай Беларусі і не развалілася, каб пры найгоршых для нас варунках мы асталіся самі сабой, трэба ў аснову нашага дзяржаўнага будоўніцтва палажыць чыстую беларускую нацыанальную ідэю»

Антон Луцкевіч, 1918 год
Read more
Прэса БНР 11 May, 19:04
«Німа пакуль дзержавы і німа аружжа бароцца з гэтым злом, але гэта ня значыць, што мы ў роспачы павінны адмовіцца ад сваіх лепшых ідэалаў. Права не ў сіле. Часовая перэмога — ня ёсьць закон на будучыню. Рамантызм ідэі творыць рэальнасьць, а не наадварот. Рэальнасьць падпарадкоўвае слабейшых, а моцны духам рамантызм змагаецца і накрэсьлівае новые шляхі будучыні»

Пётра Крачэўскі, 1926 год
Прэса БНР 5 May, 14:43
«Зусім справядліва, што і без нацыянальнага адраджэння паспаліты народ можна зрабіць сытым і давольным. Але не адным хлебам жыў бывае чалавек. Аддаўшы ўшанаванне целу перад духам, мы чынім гвалт над натураю. Занядбаны дух засумуе смяртэльна і знішчыць і цела»

Язэп Лёсік, 1918 год
Прэса БНР 30 Apr, 13:59
«Мы жадаем ад душы, каб як найхутчэй сыны беларускія самі сталі пад сваім беларускім сцягам бараніць вольную і незалежную Беларусь».

Янка Купала, 1919 год
Прэса БНР 27 Apr, 14:03
«У наш час, калі інтэлігенцыя ня йдзе ў рух галоўным чынам з-за мовы, найлепшым доказам яе рашымасьці і здольнасьці да чыннага ўдзелу будзе той дзень, калі яна загаманіць сярод сваей грамады на беларускай мове. Мы разумеем, - гэта ня так лёгка зрабіць. Але падобны індывідуальны ўчынак павінен быць перароблены абавязкова; бяз яго Беларусь не дабудзе запраўднага сына".

Аляксандр Цвікевіч, 1925 год
Прэса БНР 22 Apr, 13:57
«Пройдуць гады, падрастуць сыны і ўнукі нашы і спытаюць нас тады: «Што зрабілі вы ў той бурны і векапомны час для сваіх патомкаў, для свайго краю?» К такому запытаньню трэба нам быць гатовымі. Сама гісторыя пакліча на суд і загадае даць адказ. А які ж мы дадзім адказ, калі мы цяпер на другіх гэты адказ ускладаем? Дык больш самачыннасьці, больш смеласьці к будаваньню свайго новага незалежнага жыцьця».

Янка Купала, 1919 год
Read more
Прэса БНР 20 Apr, 13:51
«Што такое гісторыя маскоўскага народу? Гэта спрадвечнае панаванне Іаана Грознага і Грышкі Распуціна ў палітыцы і Нікіты Пустасвята ў царкве і грамадзянскім жыцці».

Язэп Лёсік, 1917 год
Прэса БНР 15 Apr, 13:47
"Акт 25 сакавіка не стаў законам, праведзеным у жыцьцё, але стаў законам беларускага жыцьця"

Аляксандр Цвікевіч, 1922 год
Прэса БНР 12 Apr, 09:34
«Нам кажуць, і мы самі часта гэтаму патураем, што мова беларуская простая. А па мойму: ну і дзякаваць Богу: абы не крывая».

Янка Купала, 1914 год