Беларусізацыя


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Лингвистика


💬 Размовы — https://t.me/bielarusizacyja_razmovy

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Лингвистика
Статистика
Фильтр публикаций


25 сакавіка 1918 года ў Менску была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

⬜🟥⬜




Пагоня

Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За Краіну радзімую жах, —
Ўспомню Вострую Браму сьвятую
І ваякаў на грозных канях.

Ў белай пене праносяцца коні, —
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць…
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.

У бязьмерную даль вы ляціце,
А за вамі, прад вамі — гады.
Вы за кім у пагоню сьпяшыце?
Дзе шляхі вашы йдуць і куды?

Мо яны, Беларусь, панясьліся
За тваімі дзяцьмі уздагон,
Што забылі Цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон?

Бійце ў сэрцы іх, — бійце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць…

Маці родная, Маці-Краіна!
Не усьцішыцца гэтакі боль…
Ты прабач, Ты прымі свайго сына,
За Цябе яму ўмерці дазволь!..

Ўсё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць…
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.

1916


9 снежня 1891 года ў Менску нарадзіўся Максім Багдановіч, класік беларускае літаратуры.
Ён памёр ад сухотаў у Ялце, куды яго на лячэнне адправілі беларускія дзеячы, ува ўзросце 25 гадоў. Але ягоная спадчына жыве да сёння, ды пужае ворагаў Беларусі.


Збор на мемарыяльную дошку консульства Беларускай Народнай Рэспублікі ў Кіеве

https://getdonate.org/ru/campaign/291


Репост из: Годна
Новы марафон агучвання пачынаецца! Гэтым разам @say_by запусцілі асобны сайт — donar.by! А каб удзельнічаць, трэба:

1. Зайсці на donar.by.
2. Пачаць агучваць або праслухоўваць ужо агучаныя сказы.
3. Можна нават стварыць профіль донара беларускай мовы і атрымаць сертыфікат.

Агучваць стане яшчэ цікавей, бо цягам месяца будзе напаўняцца як адкрытая калекцыя Common Voice, каб лепш распазнаваць беларускае маўленне, так і заданні для інтэрактыўнага навучання беларускай мове ў розных прафесійных сферах. Гэта робіцца для праекта say.by «Мова прафесіі»: беларуская мова ў абслугоўванні, у кол-цэнтрах, медыцыне, кавярнях, крамах, на запраўках, у IT і нават піваварэнні. Першыя 2 модулі для агучвання — гэта вітанні і ветлівасць, а таксама беларуская фанетыка.

Акрамя таго, можна перанесці свой профіль з Common Voice на donar.by, каб вашыя дасягненні мінулага марафону не згубіліся.

Мэта — 1000 гадзін!

Напрыканцы 300 самых актыўных «донараў беларускай мовы» чакаюць сімвалічныя падарункі.


Репост из: Наша Ніва
Спыняе існаванне беларускамоўны сатырычны часопіс «Вожык»

Дзяржаўны часопіс сатыры і гумару «Вожык» з наступнага года выдавацца не будзе. Пра гэта паведамілі ў рэдакцыі часопіса. Апошні нумар выйдзе ў снежні, таму «Вожык» не ўнесены ў падпісны каталог на наступны год, паведамляе Радыё Рацыя.

Сёлета часопіс «Вожык» адзначыў 80-годдзе. Ён з’яўляўся пераемнікам знакамітага баявога выдання «Раздавім фашысцкую гадзіну», які з’явіўся ў ліпені 1941 года.


Репост из: Наша Ніва
Улады ліквідавалі Таварыства беларускай мовы

Пазоў Мінюста быў ухвалены Вярхоўным судом. Пра гэта паведаміла кіраўніца арганізацыі Алена Анісім.




Репост из: Historyja
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года адбыліся масавыя расстрэлы прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Толькі за адну ноч саветы расстралялі больш за сто прадстаўнікоў нашай інтэлектуальнай эліты.

Гэта адна з самых страшных старонак нашай гісторыі.


Репост из: Наша Ніва
Выставачны праект, прысвечаны 100-годдзю Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча, запрацаваў у Нацыянальным мастацкім музеі

Сто год таму Іван Луцкевіч перадаў сваю ўласную калекцыю старажытнасцей Беларускаму навуковаму таварыству ў Вільні — так і пачаўся першы беларускі нацыянальны музей.

Ён існаваў з 1921 па 1945 год, пасля калекцыі падзялілі паміж Беларуссю і Літвой. Найбольшая і самая каштоўная частка музейных рэчаў засталася ў Літве, у Беларусь патрапілі прадметы, якія, на думку ліквідацыйнай камісіі, мелі непасрэднае дачынне да нашай культуры.

Цяпер усе экспанаты з беларускіх сховішчаў сабраныя ў маштабным праекце — не прапусціце. Выстава будзе працаваць да 12 снежня.


У Менску хочуць назваць вуліцу ў гонар чарговага расейскага пісьменніка.

Імем расейскага пісьменніка Сцяпана Злобіна прапануюць назваць праектаваную вуліцу № 4 у межах вул. Лынькова, Пятра Глебкі, праезду Масюкоўшчына.

Пра такога пісьменніка ня ведае нават беларуская Вікіпедыя. Называнне вуліц у гонар расейскіх дзеячаў — гэта ўжо тэндэнцыя пасля 2020 года.

#русіфікацыя


Репост из: Historyja
13 кастрычніка 1970 года нарадзіўся Вітольд Ашурак. Сёння яму магло б споўніцца 51 год.

Чалавек, які ведаў, разумеў і напамнінаў пра нашу гісторыю.


Некалькі тыдняў таму пісьменніца і літаратуразнавец Аксана Бязлепкіна-Чарнякевіч паскардзілася ў Твітэры, што ў IT-краіне няма мабільнага дадатку для беларускамоўных дзяцей, каб вывучаць беларускі алфавіт. Магія Твітэра спрацавала, і цяпер у нас ёсць адразу два дадаткі: Лемантар (iOS \ Андроід) і Беларускі Алфавіт.




Репост из: Беларускі піонэр
#архітэктурабсср
Беларуская мова ў тэхнічнай дакументацыі пачатку 1930-х гадоў была частай з'явай (у 1932-33 гады нават беларускамоўны часопіс "Тэхніка ў масы" выходзіў, праўда, не доўга, усяго 6 нумароў). Асабліва гэта заўважна на прыкладзе архітэктурных праектаў сталічнай будаўнічай канторы "Менбуд".
Цікава, што беларускай мовай у сваіх праектах карысталіся такія вядомыя архітэктары, як Герасім Якушка (з 1934 галоўны архітэктар Менска) і Станіслаў Гайдукевіч (працаваць пачаў яшчэ да рэвалюцыі), а вось праекты Георгія Лаўрова (напрыклад, клінічны гарадок) аформлены па-руску.


У ліпені 2019 года мы звярталіся з петыцыяй да Міністэрства прыродных рэсурсаў патрабуючы, каб назвы помнікам прыроды прысвойваліся гэтак жа як і геаграфічным аб'ектам: на беларускай з транслітарацыяй на рускую. Мiнпрыроды прыслухалася і накiравала ў Акадэмiю навук i БДУ, якія падрыхтавалі большасць падобных дакументаў, рэкамендацыi аб аб'яўленнi (пераўтварэннi) асаблiва ахоўваемых прыродных тэрыторый (ААПТ) i аб прысваеннi iм найменняў спосабам транслiтарацыi з беларускай мовы на рускую. Варта нагадаць усім дзеючым асобам пра гэты адказ.

https://petitions.by/petitions/2742


У Полацкім раёне "преобразовали" помнікі прыроды, пераклаўшы назвы на расейскую мову.

https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=R921v0110624&p1=1&p5=0

#русіфікацыя




Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтва закрыў кафедру этналогіі і фальклору.

#русіфікацыя

Показано 20 последних публикаций.

738

подписчиков
Статистика канала