На Беларусі
Па вёсках ідуць пагалоскі —
З’явіўся Кастусь Каліноўскі.
Чаму так назвалі хлапца — невядома,
Ці, можа, што ў світцы ён шэрай знаёмай?
Ці, можа, што мае блакітныя вочы?
Ці, можа, што тайна з’яўляецца ўночы,
Што мужны ён з твару,
Што ворагам — кара:
Як прыйдзе, успыхнуць у катаў пажары
І ляжа, пабітая ўпокат пачвара.
А покуль збяруць акупанты пагоню -
Далёка замчаць Каліноўскага коні...
На відэа праца ваяроў Палка Каліноўскага пад Бахмутам.
YouTube |
Instagram |
Krama |
TikTok |
Twitter |
Facebook