☝️Чытачы з усёй Беларусі працягваюць дзяліцца з намі звесткамі пра масавыя звальненні па палітычных матывах з дзяржаўных установаў.
Вось чарговае паведамленне, якое прыйшло нам у бот:
«Мне вядома, што палітычна матываваныя звальненні адбываюцца штодзённа ў менскіх і гомельскіх універсітэтах. Не магу назваць імёнаў, бо баюся, што людзей пасля звальнення яшчэ і пасаджаюць.
Звальняюць з розных пасадаў – ад тэхніка да дацэнта. Ніякіх апраўданняў не пытаюць, ставяць перад фактам. Сцвярджаюць, што "нам вядома аб вашай антыдзяржаўнай пазіцыі, вам не месца ў дзяржаўнай арганізацыі, вам трэба хутка самастойна напісаць заяву, бо будзе горш. Кропка".
Фармальна на паперы застаецца заява па ўласным жаданні, і як бы ніхто ні ў чым не замяшаны».
Крыніца: чытачы @belsat