🏆 Сёння ў Кіеве ўзнагародзілі Беларускую асацыяцыю журналістаў
БАЖ атрымала Нацыянальную прэмію Украіны за абарону свабоды слова імя Ігара Лубчанкі.
Старшыня Нацыянальнага саюзу журналістаў Украіны Сяргей Таміленка, які ўручыў узнагароду намесніку старшыні БАЖ Барысу Гарэцкаму, зазначыў, што ўкраінскія журналісты салідарныя з беларускімі калегамі ў той цяжкай сітуацыі, у якой яны апынуліся.
«Калегі з Беларусі зʼяўляюцца прыкладам для ўсіх украінскіх журналістаў, як трэба змагацца за свае правы, як быць вернымі каштоўнасцям свабоды слова і нашай прафесіі», – падкрэсліў Таміленка ў сваёй прамове.
Крыніца: @bajby