Мікалай Дзядок, якому 10 лістапада прысудзілі 5 гадоў калоніі, падзяліўся тым, што ў яго на душы пасля вынесенага выраку
«Прысуд не выклікаў у мяне асаблівых эмоцыяў. Калі мяне судзілі першы раз у 2011-м годзе, і другі раз, у 2015-м, я моцна хваляваўся. Цяпер такога не было. Я гатовы быў атрымаць як вялікі, так і малы тэрмін.
Я спрабую прывучаць сябе разумець, што мой вырак – гэта толькі эпізод каласальнага гістарычнага працэсу. Я стараюся не абасабляць свой лёс ад лёсу сваёй краіны і анархісцкага руху. Калі думаеш такім чынам – любыя тэрміны перастаюць палохаць.
Цяпер за кратамі вялізная колькасць выпадковых людзей, якія сімпатызуюць руху за перамены, але не планавалі сядзець у турме за каментар і адзін выхад на праезную частку. Гэтым людзям я спачуваю больш за ўсё і не здзіўляюся, што шмат хто з іх здаецца, паддаецца песімізму і паніцы. А ўсім, хто лічыць барацьбу за лепшы свет сваім прызваннем, трэба проста набрацца цярплівасці і ўспрыняць гэтыя падзеі, як заканамерны этап у жыцці».
Крыніца: @MDziadok