Сяргей Драздоўскі і Алег Граблеўскі з «Офісу па правах людзей з інваліднасцю» атрымалі прэмію Front Line Defenders 2021
Яна ўручаецца тым праваабаронцам, якія працуюць у небяспецы і падвяргаюцца ціску з боку аўтарытарных і таталітарных рэжымаў.
Сяргей Драздоўскі – дырэктар, а Алег Граблеўскі – юрыст «Офісу па правах людзей з інваліднасцю». На пачатку лютага абодва былі затрыманыя, пасля чаго Сяргею выбралі меру стрымання ў выглядзе хатняга арышту, а Алега пасадзілі на «Валадарку». Пазней абодвух вызвалілі з-пад арышту пад паручальніцтва.
Крыніца: @viasna96