Белсат

@belsat خوش می آید 1

Тэлеканал Белсат
Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot
ژئو و زبان کانال
بلاروس, بلاروس


با ایجاد کننده تماس گیرفتن
ژئو کانال
بلاروس
زبان کانال
بلاروس
رسته
اخبار و رسانه ها
اضافه شده به شاخص
15.11.2017 02:20
ads
TGStat Bot
Bot to get channel statistics without leaving Telegram
SearcheeBot
Your guide in the world of telegram channels
Telegram Analytics
Subscribe to stay informed about TGStat news.
61 983
مشترکین
~16.9k
پوشش 1 انتشار
~949.2k
پوشش روزانه
~64
پست / روز
27.3%
ERR %
565.98
شاخص استناد
اعلامیه ها و اشاره های کنال
8402 اشاره کانال
2739 اشاره نشریات
14253 اعلامیه ها
AGREGATAR.COM
AGREGATAR.COM
Resistance
Resistance
AGREGATAR.COM
AGREGATAR.COM
Хартия-97%
کانال هایی که توسط "@belsat" نقل قول می شوند
MAYDAY
MAYDAY
BY_culture
Mikola Dziadok
Minsk Airport
MAYDAY
БСДП
نشریات اخیر
Deleted
With mentions
اعلامیه ها
Белсат 29 Nov, 15:08
Беларусь змаглі пакінуць два фігуранты «карагоднай справы»

Гэта Наталля Шыла і Ілля Ягораў, якія атрымалі па 2,5 года «хіміі». Цяпер ім нічога не пагражае.

Крыніца: @belsat
Белсат 29 Nov, 15:02
☝️Чытачы з усёй Беларусі працягваюць дзяліцца з намі звесткамі пра масавыя звальненні па палітычных матывах з дзяржаўных установаў.

Вось чарговае паведамленне, якое прыйшло нам у бот:

«Мне вядома, што палітычна матываваныя звальненні адбываюцца штодзённа ў менскіх і гомельскіх універсітэтах. Не магу назваць імёнаў, бо баюся, што людзей пасля звальнення яшчэ і пасаджаюць.

Звальняюць з розных пасадаў – ад тэхніка да дацэнта. Ніякіх апраўданняў не пытаюць, ставяць перад фактам. Сцвярджаюць, што "нам вядома аб вашай антыдзяржаўнай пазіцыі, вам не месца ў дзяржаўнай арганізацыі, вам трэба хутка самастойна напісаць заяву, бо будзе горш. Кропка".

Фармальна на паперы застаецца заява па ўласным жаданні, і як бы ніхто ні ў чым не замяш
аны».

Крыніца: чытачы @belsat
Read more
Белсат 29 Nov, 14:47
Сябры, хто з’ехаў з Беларусі праз палітычныя прычыны, да вас пытанне: як вы ставіцеся да таго, што беларуская дзяржава будзе судзіць вас «завочна»?

Следчы камітэт прапанаваў судзіць завочна палітэмігрантаў і ўцякачоў, якіх не выдаюць іншыя краіны. Падтрымалі ініцыятыву Вярхоўны Суд і Генеральная пракуратура. Плануюцца папраўкі ў закон.
https://belraz.eu/news/28-11-2021-novaya-initsyyatyva-uladau-sudam-moguts-dazvolits-vynosits-vyraki-pa-palitychnyh-spravah-zavochna/
Read more
Белсат 29 Nov, 14:30
Палітвязень Аляксей Коршун, якому ў верасні замянілі калонію на «хімію», уцёк у Польшчу

Аршанец быў затрыманы напрыканцы сакавіка гэтага года і абвінавачаны ў «распальванні варожасці» за крытычны каментар пра міліцыянтаў у адной з сацсетак.

Спачатку суд пастанавіў накіраваць яго ў калонію на 2,5 года, але пазней Коршун трапіў у спіс «амніставаных». Пакаранне для яго паслабілі, накіраваўшы на «хімію».

Сёння стала вядома, што Аляксей Коршун пакінуў Беларусь і знаходзіцца ў Польшчы.

Крыніца: @MAYDAYhr
Read more
Белсат 29 Nov, 14:17
☝️У ноч з суботы на нядзелю падчас бурэння свідравіны на Гомельшчыне загінуў працаўнік «Беларуснафты»

Да трагедыі прывёў выбух помпавага блоку. Загінуламу памочніку бурыльшчыка было 33 гады, яго звалі Уладзімір Цалуйка. Ягонага калегу даставілі ў Рэчыцкую больніцу з адкрытым пераломам левай нагі.

Крыніца: gp.by, блог «Отражение»
Белсат 29 Nov, 13:45
Паводле Мінздароўя, У Беларусі паступова праходзяць дэзапрацоўку і вяртаюцца ў звыклы рэжым працы шпіталей.

Нагадаем, што па афіцыйных дадзеных у краіне ў нядзелю 28га лістапада было зарэгістравана 1 тыс. 671 пацыент з COVID-19.

Крыніца: Міністэрства аховы здароўя
Белсат 29 Nov, 13:27
☝️Маці анархіста Рамана Халілава прысудзілі 10 содняў арышту

Адміністрацыйную справу Гаянэ Ахціян разгледзелі ў пятніцу ў судзе Полацкага раёна. Раней у той жа дзень у кватэры жанчыны выламалі дзверы (на фота) і правялі ператрус.

На Гаянэ склалі пратакол за «непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы». Зазначым, што так званыя «праваахоўнікі» рэгулярна складаюць на людзей ліпавыя пратаколы па гэтым артыкуле, калі для выстаўлення нейкага іншага абвінавачвання няма падставаў.

Сам Раман Халілаў ужо даўно знаходзіцца за мяжой.

Крыніца: @viasna96
Read more
Белсат 29 Nov, 13:20
У расейскай арміі распрацавалі «разумны камень» на гусеніцах🪨

Вынаходства тэхналагічнага шпіёна трывала тры гады. Сцвярджаецца, што аналагаў яму у свеце няма.

Пад камень замаскаваны комплекс схаванага назірання: у ім ёсць камера і мікрафон. Пры спрацоўванні сігналу ад датчыка руху камень-шпіён ажывае. У рэжыме чакання ён можа заставацца амаль содні, а час здымкі складае 15 гадзінаў.

Крыніца: «Телеканал Звезда» (Youtube)
Read more
Белсат 29 Nov, 12:59
У якім узросце усё ж такі варта вакцынаваць дзяцей?

У Злучаных Штатах вакцынуюць дзяцей з 5 гадоў, Кітай пачаў прышчапляць нават з трох, а ў Беларусі – не рэкамендуюць маладзейшым за 18.

Разабралі апошнія даследаванні пра тое, чаму дзеці сталі часцей трапляць у шпіталь і ці трэба іх вакцынаваць: https://belraz.eu/news/26-11-2021-tsi-stali-chastsej-hvarets-dzetsi-na-covid-19-ih-treba-vaktsynavats-z-12-gadou-tsi-5/

🔹Асноўны сайт belsat.eu чытайце праз VPN
🔹Навіны Белсату таксама дасяжныя ў прыкладанні BelsatNews на Android і IOS.
🔹Эфір, праграмы, фільмы можна глядзець праз прыкладанне BelsatSmart Android i IOS
☝️Заблакаваць прыкладанні немагчыма!
Read more
Белсат 29 Nov, 12:47
☝️Лукашэнка намякнуў, што ў выпадку новага выбуху расейска-украінскай вайны ён будзе ваяваць на баку Расеі

«Если они опять развяжут войнушку в Донбассе или где-то на границе с Россией, Беларусь в стороне не останется. И ясно, на чьей стороне будет Беларусь. Они это понимают, поэтому начали усиливать свою северную, белорусско-украинскую границу».

Пра гэта самаабвешчаны кіраўнік Беларусі заявіў на сённяшняй нарадзе з вайскоўцамі.

Крыніца: БелТА
Read more
Белсат 29 Nov, 12:28
Уначы польскія вайскоўцы затрымалі ў раёне сяла Мельнік 33 мігрантаў

Міністэрства абароны Польшчы зазначае, што лукашэнкаўскія сілавікі штодня знішчаюць агароджы на мяжы, каб спрасціць для мігрантаў нелегальны пераход.

Крыніца: Ministerstwo Obrony Narodowej
Белсат 29 Nov, 12:04
❗️Сёння ў галоўнай рэдактаркі БелаПАН Ірыны Леўшынай дзень нараджэння, але яна правядзе яго за кратамі.

Ірыну затрымалі 18 жніўня за спачатку нібыта «арганізацыю масавых беспарадкаў», але потым дадалі яшчэ «ўхіленне ад сплаты падаткаў» і «стварэнне экстрэмісцкага фармавання».

Нагадваем, 1 лістапада рашэннем КДБ інфармацыйная кампанія БелаПАН была прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем». Агенцтва працуе ў Беларусі ўжо больш за 30 год.

📩Напісаць ліст Ірыне можна на адрас: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Крыніца: @belsat
Read more
Белсат 29 Nov, 11:50
🔸Суд па справе Арцёма Баярскага зрабілі закрытым. Прычына: «у матэрыялах справы маюцца звесткі аб інтымным баку жыцця абвінавачанага, а таксама інфармацыя з тэлеграм-канала, прызнанага экстрэмісцкім».

Разгладае справу суддзя Алена Шылько. У якасці пракурора выступае Вольга Дындзілевіч.

Крыніца: @belsat
Белсат 29 Nov, 11:29
☝️Дзяржаўны памежны камітэт распавёў пра чарговы труп мігранта, знойдзены на мяжы

Як паведамляе ведамства, 28 лістапада на беларуска-літоўскай мяжы беларускія памежнікі знайшлі цела «збітага і знясіленага мужчыны неславянскай знешнасці».

Таксама Дзяржпамежкамітэт сцвярджае, што падчас агляду трупу выяўленыя «следы волочения с территории Литвы».

Навіна пра мёртвага мігранта на мяжы з Літвой з'яўлялася і ўчора (цела знайшлі ў суботу).

Крыніца: Дзяржаўны памежны камітэт
Read more
Белсат 29 Nov, 11:23
Беларускай камандзе аўтагоншчыкаў «МАЗ-СПОРТаўта» забаранілі ўдзельнічаць у знакамітым ралі «Дакар»

Пра гэта са спасылкаю на сваю крыніцу паведаміў расейскі тэлеканал «Матч-ТВ».

Паводле інфармацыі крыніцы, ралійныя МАЗы накіроўваліся ў французскі Марсэль, дзе меліся пагрузіцца на паром і накіравацца ў Саудаўскую Аравію, але каманду не пусцілі. Звязана гэта нібыта з санкцыямі ў дачыненні заводу. У МАЗаўскай камандзе сітуацыю пакуль ніяк не пракаментавалі.

Ралі «Дакар» адбудзецца ў Саудаўскай Аравіі ў першай палове студзеня.

Крыніца: matchtv.ru
Фота: maz.by
Read more
Белсат 29 Nov, 11:11
🔹Сёння а 10:30 у Менскім гарадскім судзе распачаўся суд над 20-гадовым палітвязнем Арцёмам Баярскім

Яго вінавацяць у «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» (у адміністраванні Telegram-каналу «Мая краіна Беларусь» і ягонага чату). Арцёму пагражае да 7 гадоў калоніі.

Падтрымаць Баярскага пад будынак суду прыйшлі шмат студэнтаў, а таксама прадстаўнікі замежных дыпмісіяў.

Гарадзенец, студэнт хімфаку БДУ, у школе Арцём перамагаў у нацыянальных алімпіядах па хіміі і марыў распрацоўваць лекі ад невылечных хвароб. У жніўні 2020 году у знак пратэсту ён адмовіўся ад прэзідэнцкай стыпендыі. Пасля затрымання яго выключылі з БДУ. Каб атрымаць відэа з прызнаннем для лукашысцкіх Telegram-каналаў, Арцёма збілі.

У верасні хлопца завочна залічылі ў Каўнаскі ўніверсітэт Вітаўта Вялікага. У лістападзе 47 навукоўцаў Расейскай акадэміі навук падпісалі адкрыты ліст за вызваленне Арцёма Баярскага.

Крыніца: @belsat
Read more
Белсат 29 Nov, 11:01
☝️Стала вядома, што на мужа журналісткі Ірыны Слаўнікавай Аляксандра Лойку склалі пратакол за «непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы».

Справа ўжо паступіла ў суд Першамайскага раёну сталіцы, разгляд пройдзе пасля 14-й гадзіны.

Гэта ўжо трэці запар пратакол, які складаюць на мужчыну. Ірына Слаўнікава ж, нагадаем, стала падазраванай у крымінальнай справе аб «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Крыніца: @belsat
Read more
Белсат 29 Nov, 10:41
💻 Кіберпартызаны ўзламалі камп'ютарную сетку «Беларуськалію»

Група хакераў «Кіберпартызаны» заявіла пра кібератаку на кампʼютарную сетку прадпрыемства.

Хакеры паведамляюць, што ім удалося атрымаць доступ да сервераў «Беларуськалію», заразіць тысячы кампʼютараў і ўсталяваць на іх шпалеры з выяваю Рамана Бандарэнкі.

Крыніца: @cpartisans
Белсат 29 Nov, 10:12
🚚 Больш за 4 тысячы фур стаяць на мяжы Беларусі і ЕЗ

Па звестках Памежнага камітэту, на раніцу 29га лістапада самая вялікая чарга сабралася ў бок Літвы каля Беняконяў – 700 грузавікоў.

Таксама ў Літву не могуць выехаць фуры праз прапускныя пункты ў Каменным логу (600), Прывалцы (500), Катлоўцы (300) і Відзах (280).

Чарга ў Латвію на сёння сабралася ў 930 фур, а на мяжы з Польшчай стаіць 815 грузавікоў.

Крыніца: Памежны камітэт
Read more
Белсат 29 Nov, 09:42