Стыў Эрл - адзін з вялікіх майстроў “бунтарскага кантры”. З дзяцінства быў такім: у школе былі праблемы, у 14 гадоў уцёк з хаты, у 19 гадоў пераехаў у сталіцу “кантры” Нашвіл, удзень укалваў, уначы граў музыку. І паступова прабіўся - яго песні спявалі Джоні Кэш, Карл Перкінс, Джаан Баез, Эмілу Харыс. Сядзеў, быў сем разоў жанаты, два разы з іх - на адной і той жа кабеце. І вось яго новы альбом. Завецца ён “Так ты хочаш стаць злачынцам?” Пішуць: “Стыў Эрл вярнуўся да сваіх каранёў”.
https://youtu.be/TqhORLyshdE
https://youtu.be/TqhORLyshdE