Репост из: Беларускі ПЭН
💥"Творчыя кухні" вяртаюцца!💥
☕️“Творчая кухня” – сумесны праект “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе літаратары дзеляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыццё падчас пандэміі і грамадска-палітычнага крызісу і адказваюць на пытанні гледачоў.
❗️Ужо заўтра 13 кастрычніка а 19.00 адбудзецца творчая кухня з пісьменніцай, шорт-лістаркай прэміі Гедройця Евай Вежнавец. Ева, сапраўднае імя якой Святлана Курс, раскажа пра кнігу "Па што ідзеш, воўча?", распавядзе пра супрацоўніцтва з выдавецтвам "Пфляўмбаўм" і падзеліцца ўражаннямі і чаканнямі ад прэміі Гедройця. Таксама Святлана адкажа на пытанні гледачоў.
📌Далучайцеся да заўтрашняй сустрэчы на youtube-канале ПЭНа па спасылцы ці ў нашых сацсетках, а таксама ў сацсетках @euroradio.