Белліт

@bellitra خوش می آید 6

📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
🎙️Падкаст Bellit (Apple, Google, Castbox, SoundCloud, Яндекс, Spotify).
💰Падтрымаць праект — patreon.com/bellit
❓Усё пытанні — bellitpost@gmail.com
ژئو و زبان کانال
بلاروس, بلاروس


با ایجاد کننده تماس گیرفتن
ژئو کانال
بلاروس
زبان کانال
بلاروس
رسته
کتاب ها
اضافه شده به شاخص
05.10.2017 03:46
ads
TGStat Bot
Bot to get channel statistics without leaving Telegram
SearcheeBot
Your guide in the world of telegram channels
TGAlertsBot
Monitoring of keywords in channels and chats
3 464
مشترکین
~1.5k
پوشش 1 انتشار
~1.9k
پوشش روزانه
~2
پست / روز
42.3%
ERR %
8.72
شاخص استناد
اعلامیه ها و اشاره های کنال
442 اشاره کانال
10 اشاره نشریات
140 اعلامیه ها
Politopticon
USSResearch
AGREGATAR.COM
sacral_BY
Haradzienski
Harmidar
کانال هایی که توسط "@bellitra" نقل قول می شوند
Wir.by
Razanau
sacral_BY
Годна
Haradzienski
Historyja
نشریات اخیر
Deleted
With mentions
اعلامیه ها
Белліт 3 Dec, 15:40
Калі вы любіце слухаць аўдыякнігі, то раю вам далучыцца да канала «Беларускія аўдыякнігі».

Каманда канала не толькі збірае навіны пра беларускія аўдыякнігі, але і самастойна займаецца дзейнасцю па агучцы кніг. Дзякуючы гэтаму ў аўдыяфармаце ўжо выйшлі творы сучасных беларускіх аўтараў: «Вяртанне Ліліт» Юліі Шаровай, «Сем камянёў» Аляксея Шэіна.

Таксама ўжо агучаная кніга Ганны Севярынец «Дзень Святога Патрыка», якая хутка з'явіцца ў продажы. Таму далучайцеся да канала і сачыце за абвесткамі.

https://t.me/bel_audiobooks
Read more
Белліт 2 Dec, 20:02
#моўная_хвілінка

Рана ці позна, але вы ў мяне ўсе будзеце ведаць гэтае правіла 😁

Правільна — «чатыры высакародныЯ ісціны».

📌 З лічэбнікамі 2, 3, 4 (і з састаўнымі лічэбнікамі ад 22, якія заканчваюцца на 2, 3, 4) ужываюцца назоўнікі (прыметнікі, дзеепрыметнікі, займеннікі, парадкавыя лічэбнікі) множнага ліку, назоўнага склону: дзве прыгожыя кветкі, тры прачытаныя старонкі, чатыры пятыя пірага, сто чатыры мастацкія кнігі.

📌 У астатніх выпадках ужываюцца назоўнікі ў множным ліку і родным склоне: пяць таленавітых вучняў, дзесяць зычных літар, сто сямнаццаць пустых аркушаў.

(Памылка з кнігі Вольгі Гапеевай «Самота, што жыла ў пакоі насупраць», Галіяфы, 2021)
Read more
Белліт 29 Nov, 17:30
Белліт 29 Nov, 17:30
Белліт 29 Nov, 17:30
Калядныя навінкі ад выдавецтва Koska!

Снежныя святочныя гісторыі Астрыд Ліндгрэн з ілюстрацыямі Эвы Эрыксан і Ілон Вікланд у перакладзе Надзі Кандрусевіч.

«Каляды ў Бюлербю» і «Ліс і Гном» — гісторыі для самых маленькіх, якія і дарослых вернуць у светлае і прыемнае дзяцінства ў чаканні святаў. Нягледзячы на дождж за акном.

Можна бясконца разглядаць гэтыя цёплыя олдскульныя ілюстрацыі 😊

Купіць кнігі можна тут.
Read more
Белліт 29 Nov, 14:28
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 52
. «Лісткі календара» Максім Танк.

Дзе паслухаць?

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
Read more
Белліт 26 Nov, 17:17
Белліт 26 Nov, 17:17
Белліт 26 Nov, 17:17
#ПрэміяГедройця2021
А вось і доўгачаканыя вынікі!

🥉3 месца — Сяргей Абламейка «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».
«За натхнёны і пераканаўчы расповед пра палітычнае нараджэнне Беларусі і беларускай нацыі».

🥈2 месца — Таня Скарынкіна «Райцэнтр».
«За засваенне новага фармату айчыннага нон-фікшн, дзе стварэнне поліфанічнага свету беларускай правінцыі спалучаецца з непасрэднасцю аўтарскага выказвання».

🥇1 месца — Ева Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?».
«За стварэнне арыгінальнага мастацкага хранатопу і перадачу аўры беларускасці на фоне глабальнага свету і ўніверсальных каштоўнасцяў».

📚Сёлета падчас цырымоніі ўзнагароджання Прэміі Гедройця ўручалася яшчэ і спецыяльная прэмія ад Еўрарадыё. Яе атрымала Ева Вежнавец за кнігу «Па што ідзеш, воўча?».
Read more
Белліт 26 Nov, 16:10
Трансляцыя цырымоніі ўзнагароджання ўжо пачалася! А пакуль хуткая апытанка: хто сёння возьме Прэмію Гедройця?
Опрос
  • Сяргей Абламейка «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі»
  • Ева Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?»
  • Сяргей Календа «Акварыум»
  • Артур Клінаў «Локісаў»
  • Таня Скарынкіна «Райцэнтр»
  • Андрэй Федарэнка «Жэтон на метро»
263 голосов
Белліт 26 Nov, 16:04
یک اعلامیه از Беларускі ПЭН
🥁Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў дзясятага юбілейнага сезону прэміі Гедройця пачалася!

👉Калі ласка, далучайцеся!

#прэміяГедройця2021
Белліт 26 Nov, 10:20
یک اعلامیه از budzma.by
Ужо сёння адбудзецца цырымонія ўручэння прэміі Гедройця

Сёння будуць абвешчаныя лаўрэаты дзясятага юбілейнага сезону прэміі імя Ежы Гедройця. Прэмія Гедройця ўручаецца за найлепшую кнігу, напісаную на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы.

Пачатак сёння (26 лістапада) а 16.00 (па беларускім часе).

https://budzma.org/news/%D0%B3ruchennya-premii-gedroytsya.html
Белліт 23 Nov, 23:42
Чытаю назву верша Барадуліна, думаю: «Ого, які сучасны верш напісаў».
Спачатку не зразумела, а потым як зразумела.

Хуткі тэст на тое майнер ты ці архітэктар.
Белліт 23 Nov, 15:30
یک اعلامیه از Беларускі ПЭН
💥🎬Андрэй Федарэнка "Жэтон на метро". Буктрэйлер да кнігі шорт-лістара прэміі Гедройця 2021

📕Новы раман Андрэя Федарэнкі "Жэтон на метро" знешне нібыта працягвае прыгодніцкую тэму двух яго папярэдніх кніг, "Афганскай шкатулкі" і "Шчарбатага талера" (паводле апошняга на "Беларусьфільме" зняты тэлефізійны міні-серыял), толькі разлічаны не на падлеткаў, а на дарослых.

У межах крымінальнай гісторыі ў рамане арыгінальна разгортваецца вечны сюжэт злачынства і пакарання.

Глядзіце 👇
Андрэй Федарэнка "Жэтон на метро". Шорт-ліст прэміі Гедройця 2021
Новы раман Андрэя Федарэнкі "Жэтон на метро" знешне нібыта працягвае прыгодніцкую тэму двух яго папярэдніх кніг, "Афганскай шкатулкі" і "Шчарбатага талера" (паводле апошняга на "Беларусьфільме" зняты тэлефізійны міні-серыял), толькі разлічаны не на падлеткаў, а на дарослых. У межах крымінальнай гісторыі ў рамане арыгінальна разгортваецца вечны сюжэт злачынства і пакарання.
Read more
Белліт 22 Nov, 15:56
یک اعلامیه از Беларускі ПЭН
⚡️⚡️Прэмію Гедройця ўручаць 26 лістапада

📣Найлепшую арыгінальную кнігу, напісаную на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы і выдадзеную ў 2020 годзе, абвесцяць 26 лістапада.

⏰Анлайн-цырымонія пачнецца а 16.00 (па беларускім часе).

💁‍♀️💁‍♂️Вядоўцамі цырымоніі будуць акторы Крысціна Дробыш і Аляксандр Малчанаў.

👀 Трансляцыя ўручэння прэміі будзе весціся на youtube-канале Беларускага ПЭНа па спасылцы, а таксама ў нашых сацсетках.

👉Падрабязней на сайце ПЭНа (з Беларусі — праз VPN).
Read more
Белліт 22 Nov, 14:16
Люблю сваю працу за нечаканыя прыемныя моманты.

У нас у кнігарні ў продажы з'явіўся новы выпуск часопіса «Наша Гісторыя». Толькі што зайшла жанчына, каб яго купіць. Паказвае мне на вокладку і кажа з усмешкай:
— Гэта мой бацька.
😊
Белліт 19 Nov, 21:11
Ніколі не ведаеш які эпізод з кнігі нечакана стане актуальным.
З кнігі Васіля Грыня «Не адчайваемся» (Кнігазбор, 2021).
Белліт 19 Nov, 17:34
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 51
. Цішыня — гэта смерць

У новым выпуску вы даведаецеся: дзе расце пячэнне, чаму чалавек, які прадстаўляецца абрэвіятурай PR, не заўсёды займаецца піярам. А таксама адкажу на некаторыя вашы пытанні.

Дзе паслухаць?

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
Read more
Белліт 19 Nov, 12:30
یک اعلامیه از Беларускі ПЭН
💥🎬Ева Вежнавец "Па што ідзеш, воўча?". Буктрэйлер да кнігі шорт-лістара прэміі Гедройця 2021

📗Рына, алкагалічка сярэдніх гадоў, з неахвотай едзе на пахаванне сваёй бабкі ў забытую богам беларускую глушэчу. Пакуль памірала яе старая, Рына займалася чужымі ў дамах шчаслівай старасці на Захадзе. Адзінае, чаго яна хоча цяпер, — спакой. Але дома яе чакае неспадзяванка — старыя грахі і спадчына маюць доўгія цені.

Ці можна ўсё выправіць, калі ты і блізка не цягнеш на гераіню? Рыне трэба пахаваць бабку, адкапаць каханка, аднавіць крыніцы, ніколі не прыходзячы ў поўную свядомасць. Жанр гэтай кнігі — балотная казка.

Глядзіце 👇
Ева Вежнавец "Па што ідзеш, воўча?". Шорт-ліст прэміі Гедройця 2021
Рына, алкагалічка сярэдніх гадоў, з неахвотай едзе на пахаванне сваёй бабкі ў забытую богам беларускую глушэчу. Пакуль памірала яе старая, Рына займалася чужымі ў дамах шчаслівай старасці на Захадзе. Адзінае, чаго яна хоча цяпер, — спакой. Але дома яе чакае неспадзяванка — старыя грахі і спадчына маюць доўгія цені. Ці можна ўсё выправіць, калі ты і блізка не цягнеш на гераіню? Рыне трэба пахаваць бабку, адкапаць каханка, аднавіць крыніцы, ніколі не прыходзячы ў поўную свядомасць. Жанр гэтай кнігі — балотная казка.
Read more
Белліт 18 Nov, 13:11