❗️Запрашэнне на экстраныя кансультацыі
Паважаныя калегі! Запрашаем абмеркаваць два пытанні: 1. Вызваленне ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі. Неабходнасць калектыўнага ультыматуму да Лукашэнкі. 2. Як не дапусціць увод ядзернай зброі ў Беларусь.
З нашага боку па пытанні вызвалення зняволеных накіраваны лісты ўсім лідэрам ЕС, ЗША, Вялікабрытаніі, Нарвегіі з просьбай выставіць калектыўны ультыматум. Праведзены сустрэчы з дыпламатамі і палітыкамі з больш як 20 краін.
Таксама накіраваны ліст усім лідэрам G7, ЕС і Украіны.
Прапанавана:
1. Стварыць надзвычайны Сегмент высокага ўзроўню, у які ўвойдуць прадстаўнікі G7, Еўрапейскага Саюза, Украіны, а таксама прадстаўнікі Дэмакратычных сіл Беларусі, якія валодаюць неабходнай кампетэнцыяй і вопытам для абмеркавання сітуацыі, якая склалася.
2. Узняць пытанне ў Савеце Бяспекі ААН і на Генеральнай Асамблеі ААН з парадкам дня, засяроджаным на парушэнні Расіяй абавязацельстваў па міжнародным праве і кіруючых прынцыпаў ААН у адносінах да павагі тэрытарыяльнай цэласнасці іншых дзяржаў-членаў, а таксама пагадненняў па бяспецы ў сферы ядзернай зброі.
3. Краіны Еўрапейскага Саюза сумесна з ЗША і Вялікабрытаніяй павінны прад'явіць Лукашэнку ультыматум: вызваліць палітычных заложнікаў або спыніць усе грузавыя цягнікі з Беларусі ў ЕС. Ультыматум прывядзе да сур'ёзных непаразуменняў паміж рэжымам Лукашэнкі, Расіяй і Кітаем, які выкарыстаў тэрыторыю Беларусі для дастаўкі сваіх тавараў у ЕС, і непазбежна прывядзе да вызвалення ўсіх палітычных зняволеных. Гэта можа ажывіць актыўнасць беларускага народа і распачаць шырокамаштабную нацыянальную кампанію супраць размяшчэння ядзернай зброі.
❗️Дата: 28 сакавіка 2023 г. у 19.00 (CET).
Для ўдзелу просьба зарэгістравацца.
Спасылка на zoom будзе накіравана напярэдадні пачатку сустрэчы.
Запрошаны палітыкі, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці.
З павагай,
Беларускі дэмакратычны форум
@belarusforumorg