#воўчын #sacral_urban
У 1738 годзе маёнтак Воўчын у Станіслава Панятоўскага, бацькі будучага караля РП, набыў будучы вялікі канцлер літоўскі Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі. Вельмі яму хацелася зрабіць з мястэчка сур'ёзную рэзідэнцыю з бібліятэкай, тэатрам, паркам і іншымі атрыбутамі паважаных асоб. Драўляны палац можна пабачыць на карціне, дзе на яго фоне пазіруе жонка магната Элеанора. Наступныя гаспадары значна менш цікавіліся гаспадаркай, а ў ХІХ стагоддзі Караліна Пуслоўская зусім загадала разабраць палац і перавезці ў маёнтак Лявошкі...
Таму з цікавага тут засталася суворая мураваная гаспадарчая пабудова.
А каб допіс быў больш змястоўны, вось здымкі былой уніяцкай царквы XVIII стагоддзя (праваслаўная зараз, як не складана здагадацца), будынак аптэкі і (нічога сабе) падмурак вадзянога млына.