#воўчын #sacral_catholic
Троіцкі касцёл – помнік барока першай паловы XVIII стагоддзя і частка палацавага комплексу рода Чартарыйскіх. Менавіта тут, у Воўчыне, нарадзіўся будучы і апошні кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. У гэтым касцёле быў ахрышчаны і хоць памёр і пахаваны экс-манарх быў у Пецярбургу. Праз шмат гадоў, у 1938-м, цела яго перавезлі і пахавалі тут, на малой радзіме. За гэты час храм паспеў пабыць праваслаўнай царквой і вярнуцца да каталікоў, за саветамі ператварыўся ў руіны. Адноўлены літаральна пару гадоў назад. А Станіслаў Панятоўскі між тым не знаходзіў спакою і ў 1994 пераехаў у Варшаву, дзе спачывае да гэтага часу.
Мяркуючы па старому здымку, раней па краях даху стаялі чатыры апостала-евангеліста. Да нас дайшоў толькі адзін – Ян Багаслоў (побач з ім яго маскот – арол). Добрага ранку!