🔥 Беларуская аўдыякніжная прастора стала багацейшай на яшчэ адзін цудоўны раман!
«Камунікат» запісаў і выклаў «Ноч цмока» — «эратычна-містычны дэтэктыў» Валера Гапеева. Арыгінальнае спалучэнне фальклорных элементаў, магічнай свядомасці герояў і класічнай дэтэктыўнай фабулы нагадвае творы Уладзіміра Караткевіча — таму калі вы даўно хацелі занурыцца ў кнігу, падобную да «Чорнага замка Альшанскага», шчыра раім паслухаць!
🐉 Раман пачынаецца як класічны дэтэктыў: загадкавая смерць маладой жанчыны, сведкаў няма, слядоў таксама, сродак забойства нявызначаны. Далей высвятляецца, што забітая — лесбіянка, дачка мясцовага ведзьмака, сектантка, што нарадзіла за колькі дзён да смерці. Са звыклых дэтэктыўных рэек дзеянне збочвае ў гушчар містыкі.
🎧 Чытае Зьміцер Бартосік, а паслухаць можна па спасылцы https://audiobooks.by/books/noch-tsmoka