Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
📰 Sony анансавала партатыўныя трэкеры для захопу рухаў — Mocopi.
Японская кампанія Sony прадставіла трэкер для захопу рухаў Mocopі. Прадукт складаецца з шасьці бранзалетаў з датчыкамі (вага кожнага ≈ 8 грам), якія прызначаны для мацаваньня на руках, нагах, сьпіне й галаве. Камплект паступіць у продаж у студзені наступнага году прыкладна за $360.
Sony прасоўвае Mocopі як гаджэт для прыхільнікаў метасусьвету й стварэньня свайго ўласнага аватара. Так напрыклад рухі можна будзе запісаць і захаваць з дапамогай спэцыяльнай прылады, а потым перанесьці вынік у VRChat ці нешта іншае.
Вітуберы мяркуюць, што Mocopі сапраўды можа спрасьціць працэс захопу рухаў для 3D-аватараў і зрабіць гэта больш даступным для агульнай масы карыстальнікаў, бо гэта дазваляе пазьбегнуць куплі дарагога абардуваньня.