📰 Xbox думае над лёсам Halo Infinite.
Гульнявы блогер і фанат Halo Mr.Rebs, падзяліўся пытаньнямі нядаўняга апытаньня Xbox. Яны наводзяць на думкі, што выдавецтва сур’ёзна задумваецца над лёсам Halo Infinite.
Гульцоў просяць адказаць, ці сапраўды яны перасталі гуляць у Halo Infinite, а таксама якія традыцыйныя анлайнавыя рэжымы яны хацелі б убачыць у гульні (Invasion, Firefight, Dominion, VIP і іншыя).
Аднак самымі цікавымі пытаньнямі, зьяўляюцца пытаньні аб працы 343 industries. У гульцоў цікавяцца, як яны ацэньваюць зваротную сувязь ад студыі, ці чуюць іх і ці выпраўляць гульню па іх запытах, ці давяраюць яны распрацоўнікам і іх абяцаньням і плянам.
Паводле чутак, Halo Infinite не апраўдала чаканьняў Microsoft, і зараз выдавец падумвае перадаць серыю ў іншыя рукі. Лёс 343 industries гэтак жа "цьмяны", паводле зьвестак Джэйсана Шрайера, апошнія звальненьні ў Microsoft, асабліва моцна закранулі менавіта стваральнікаў Halo.