Канал Двіжбота


Гео и язык канала: Беларусь, Русский
Категория: Образование


Канал чат-бота “Двіжбот”: @CoordinationCouncilBot
Наш Instagram: instagram.com/dvizh_bot/
Праект створаны пры падтрымцы Каардынацыйнай рады.
Абмеркаванні ў чаце: @Dvizh_Bot_chat
❗️Прытрымлівайцеся правілаў бяспекі з Беларусі.
Сувязь: @FeedbackDvizhBot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Русский
Категория
Образование
Статистика
Фильтр публикаций


♟Шах і мат за палітвязняў: дабрачынны турнір

9 сакавіка сумесна з ініцыятывай Fizra мы ладзім дабрачынны турнір па шахматах і запрашаем усіх жадаючых.

📍Дзе сустракаемся? Варшава, Imaguru (Twarda 14/16).
📍Калі? 9 сакавіка, 14:00.

Удзел у турніры каштуе 50 злотых. Усе сабраныя сродкі мы накіруем у Politzek.me на перадачы палітзняволеным ❤️‍🩹

Цудоўная магчымасць не проста паспаборнічаць і добра пабавіць час, але і падтрымаць вязняў.

📍Каб далучыцца да турніру, неабходна зарэгістравацца па спасылцы.

P.S. Не атрымліваецца да нас завітаць? Вы заўсёды можаце аформіць падпіску ці аднаразовы данат на сайце Politzek.me. Памятайце, што данаціць з Беларусі небяспечна!


🔥 Дзелімся вынікамі Клапатлівага марафона!

Дзякуй усім, хто далучыліся да нашага марафона і паспрабавалі пераўтварыць самаклопат у звычайную руціну. Спадзяемся, разам з WEMAYHELP мы дапамаглі вам распачаць шлях да падтрымкі свайго ментальнага стану.

Таксама раім сачыць за навінамі нашых партнёраў і пры неабходнасці звяртацца па экспертную псіхалагічную дапамогу:
WEMAYLHELP,
Hopeflow,
OMME.

Калі ласка, не забывайцеся на адпачынак і клопат пра сябе. Усім сіл і здароўя ❤️‍🩹


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Вынікі розыгрышу! 🔥

Радасныя мы хутка напішам усім пераможцам. Віншуем!

❤️‍🔥 Удзельні_цы пад нумарамі 130 і 123 атрымліваюць гадавую падпіску ў аплікацыі OMME.
❤️‍🔥 Нумары 101, 116, 124, 111, 115 , 112, 104, 103, 113, 105 атрымліваюць прамакоды на зніжкі на тэрапеўтычныя сэсіі ў Hopeflow.

Хутка з усімі звяжамся і напішам, як атрымаць прызы 🤝


❤️‍🔥 Адна гадзіна да розыгрышу!

Ага, яшчэ ёсць шанец далучыцца і атрымаць цудоўныя падарункі, каб паклапаціцца пра сябе ❤️‍🩹

🔥 2 бясплатных гадавых падпіскі ў аплікацыі OMME пра ментальнае здароўе,
🔥 10 прамакодаў са зніжкамі на тэрапеўтычныя сэсіі ад Hopeflow.

Далучыцца — у Двіжбоце!


❤️‍🩹 Знаёмімся з праектамі WEMAYHELP, Hopeflow і OMME

Калі вы адчуваеце, што варта звярнуцца па экспертную дапамогу для падтрымкі ментальнага стану, то гэты пост дакладна для вас.

📍Сёння прапануем даведацца больш пра важныя ініцыятывы падтрымкі ментальнага здароўя і партнёраў нашага Клапатлівага марафона — WEMAYHELP, www.hopeflow.online і OMME.

Нагадваем, што тыя, хто дойдуць да канца Марафона атрымаюць вогненныя падарункі ад нашых партнёраў:
🔥 2 бясплатных гадавых падпіскі ў аплікацыі OMME пра ментальнае здароўе,
🔥 10 прамакодаў са зніжкамі на тэрапеўтычныя сэсіі ад Hopeflow.

Далучыцца да Марафона — у Двіжбоце 🤝


👀 Навошта гутарыць пра ментальнае здароўе?

Хаця тэма ментальнага стану і здароўя становіцца ўсё менш стыгматызаванай, часам прылятаюць пытанні, чаму гэта ўвогуле так важна і навошта пра гэта столькі размаўляць.

🫣 Каб зразумець актуальнасць і крытычнасць тэмы ментальнага здароўя, у картках падрыхтавалі ўражальныя лічбы.

З клопатам нагадваем пра наш Марафон, падчас якога робім самаклопат руцінай і вучымся простым звычкам падтрымання ментальнага стану. Далучыцца — у Двіжбоце ❤️‍🩹



Показано 7 последних публикаций.