«Мы павінны выдаліць ракавую клетку, каб жыць»
Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык звярнулася да беларускіх медыкаў і ўсіх беларусаў:
«Шаноўныя медыкі, я хачу звярнуцца да вас у сувязі з тым, што рэжым раптам пра вас узгадаў. Стаў «велікадушна» абмяркоўваць грашовыя надбаўкі і льготы для вас — тое, што і так вам павінна належыць. Вам нават «падзякаваў» за вашу працу ў пандэмію той, хто адмаўляўся прызнаваць гэтую пандэмію увесь час, ператвараючы вашу працу ў пекла, набліжаючы яе па ўзроўню рызыкі да працы ліквідатараў чарнобыльскай аварыі. Той, хто забараняў нашэнне масак, замоўчваў праблему, раіў катацца на трактары і ўжываць алкаголь. Сёння ён гучна заўляе, як падтрымлівае медыкаў. Ён думаў, што мы забылі сваіх памерлых, але мы не забылі. Мы ведаем, колькі людзей Беларусь пахавала ў пандэмію — тых, мог бы жыць, калі б той чалавек прыняў, дакладней — дазволіў прыняць своечасова хоць нейкія меры. Але яму было важней, як ён сам сказаў, каб потым «было што жраць». І вось цяпер ён сыпле падачкамі, ашчадзіўшы на нашых жыццях і здароўі. І сцвярджае, што, маўляў, гэта жорсткі ціск яго сістэмы усіх уратаваў.
Мне ўзгадваецца, як гэты чалавек, калі ад ковіда памёр артыст віцебскага тэатра Віктар Дашкевіч — публічна заявіў, маўляў, не трэба было яму хадзіць па вуліцы. І той цынізм, абыякаваць да нашых жыццяў — ускалыхнулі ўсю Беларусь у 2020-м. Сёння гэты чалавек дзеля сваёй улады працягвае руйнаваць сістэму аховы здароўя — праз беспадстаўныя арышты медыкаў, ідэалагічныя чысткі ў лячэбных і навучальных установах, стварэнне такіх працоўных умоў, з якіх медыкі проста бягуць у іншыя краіны, і наўрад іх спыняць навіны пра якія-кольвек надбаўкі. Усё гэта сведчыць, што рэжыму, як і ў 2020-м, напляваць на медыцыну, здароўе і жыццё людзей.
Я прашу вас не забываць: сваіх блізкіх, якія памерлі ці страцілі здароўе праз недахоп медабслугоўвання. Як мы мабілізаваліся ў 2020-м, каб самім пераадолець праблему, і шмат зрабілі разам з нашымі дарагімі медыкамі. І сёння мы не павінны спыняцца, павінны давершыць пачатае: выдаліць прычыну, якая так доўга шкодзіць нашаму жыццю і здароўю. Выдаліць ракавую клетку, што гадамі расла і запаўняла сабой здаровы арганізм. Мы павінны ліквідаваць гэты рэжым, які спрабуе выглядаць карысным для грамадства толькі тым, што праз яго праходзяць і размяркоўваюцца ўсе грамадскія даброты - якія насамрэч яму не належаць. Мы мусім вылечыць Беларусь, каб жыць. Каб нармальна клапаціцца пра сваё здароўе. Каб медыкі атрымлівалі не падачкі з панскага пляча, а належны заслужаны заробак, павагу і ўмовы для прафесійнага росту».
@CabinetBelarus