Forward from: Мая Краіна Беларусь
Сёння ў Гомелі ўключаюць сірэны ў рамках праверкі сістэм апавяшчэння. Аднак на фоне шматлікіх паведамленняў аб залётах расейскіх ударных дронаў у насельніцтва ўзнікаюць сумневы: ці сапраўды гэта планавая мера, ці ўлады хаваюць рэальную пагрозу? Замест празрыстага дыялогу грамадзянам прапануюць сухія фармулёўкі. Калі пагрозы няма, чаму тэставанне праводзіцца толькі ў Гомельскай вобласці?