Forward from: Честные Учителя Инфо — Беларусь
Замест віншавання верш-зварот беларускай аўтаркі.
***
Cёстры!
Слёзы б’юцца мне ў скроні
неўтаймаванай крывёй -
я б не хацела пісаць так вершы -
вашаю і маёй -
я б не хацела пісаць так вершы-
і ў неба глядзець
усведамляючы, што дзесьці
за даляглядам
чорным попелам ночы пасыпае
дарогі смерць.
Сёстры!
Нярвовае сонца месца не можа
сабе знайсці,
ад думкі, што гэты світанак -
магчыма апошні ў жыцці.
Яно то хаваецца, то выглядае ізноў,
і адчай,
бачны нават з-за кратаў аблокаў,
змушае крычаць:
Сёстры!
Свет імгненна змяніўся проста
на нашых вачах.
Ці могуць словы, што мы напісалі,
спыніць гэты жах?
Але вясна не адступіць, спадуць ланцугі ледзяныя,
лясне вясновы гром,
і разгарне свае крылы вольная чаіца
над нашым Дняпром.
Сёстры.
08.03.2022
***
Cёстры!
Слёзы б’юцца мне ў скроні
неўтаймаванай крывёй -
я б не хацела пісаць так вершы -
вашаю і маёй -
я б не хацела пісаць так вершы-
і ў неба глядзець
усведамляючы, што дзесьці
за даляглядам
чорным попелам ночы пасыпае
дарогі смерць.
Сёстры!
Нярвовае сонца месца не можа
сабе знайсці,
ад думкі, што гэты світанак -
магчыма апошні ў жыцці.
Яно то хаваецца, то выглядае ізноў,
і адчай,
бачны нават з-за кратаў аблокаў,
змушае крычаць:
Сёстры!
Свет імгненна змяніўся проста
на нашых вачах.
Ці могуць словы, што мы напісалі,
спыніць гэты жах?
Але вясна не адступіць, спадуць ланцугі ледзяныя,
лясне вясновы гром,
і разгарне свае крылы вольная чаіца
над нашым Дняпром.
Сёстры.
08.03.2022