Forward from: DW Беларусь
Спіс 50 найлепшых беларускіх фільмаў да 100-годдзя беларускага кіно: хто ў ім
17 снежня 1924 году была створаная кінастудыя "Белдзяржкіно", так што, можна лічыць, сёння беларускаму кіно спаўняецца 100 гадоў.
Да гэтай даты Беларуская незалежная кінаакадэмія (BIFA) правяла апытанне наконт найлепшых беларускіх фільмаў за ўсю гісторыю, запрасіўшы 49 экспертаў - рэжысёраў, кіназнаўцаў, кінакрытыкаў, куратараў ды іншых. Па выніках выбралі 50 стужак, якія набралі найбольшую колькасць згадак. Вось як выглядае топ-5:
1. Антываенная драма "Ідзі і глядзі" Элема Клімава.
2. Індзі-карціна "Акупацыя. Містэрыі" Андрэя Кудзіненкі.
3. Экранізацыя аповесці Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха" ад Валерыя Рубінчыка.
4. Ваенная драма "Цераз могілкі" Віктара Турава.
5. Антытаталітарная казка "Прыгоды Бураціна" Леаніда Нячаева.
Цалкам спіс фільмаў можна паглядзець тут.
@dw_belarus