Ў галерэя сучаснага мастацтва


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Art


Сучаснае мастацтва жыве тут!
ygallery.by

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Art
Statistics
Posts filter


Сябры, з'явілася магчымасць падтрымаць нашых мастакоў!
У гэтую суботу ў 15:00 на анлайн-платформе аўкцыённага дома VLADEY стартуе дабрачынны аўкцыён VLADEY Жыве Беларусь!
Усяго лоты прадставяць больш за 50 мастакоў, 30 з якіх з Беларусі. Кошты на мастацкія творы стартуюць ад 100 еўра, прыняць удзел у аўкцыёне можна з любой кропкі свету. Далучайся, набывай мастацтва, падтрымливай сваіх!
https://vladey.net/ru/auctions/belarus


Сябры, нашы расійскія калегі ладзяць дабрачынны аўкцыён у падтрымку грамадзян Беларусі. Падрабязнасці па спасылцы:
https://facebook.com/events/s/%D0%B1%D0%BB%D0%B0%D0%B3%D0%BE%D1%82%D0%B2%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%82%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8B%D0%B8-%D0%B0%D1%83%D0%BA%D1%86%D0%B8%D0%BE%D0%BD-art4/310805283340018/?ti=cl


Сябры, нам вельмі патрэбны мастакі! Як вы ўжо бачылі, ўчора пачалося калектыўнае стварэнне вышыўкі актуальнай сучаснасці. Зараз патрэбны людзі, якія дапамогуць намаляваць эскізы на палатне з якім далей мы будзем працаваць. Дзякуй!


Любімыя калегі, каляжанкі, сябры, сяброўкі,
мы выказваем сваю салідарнасьць з усімі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі мірных сходаў, страйкоўцамі, нявіннымі людзьмі, якія пацярпелі падчас мірных акцый, валанцёр(к) амі і тымі, хто кожны дзень пераадольвае свой страх і дадае свой унёсак у стварэнне новай гісторыі Беларусі. Зараз амаль усе мы знаходзімся ў крохкім стане глыбокіх хваляванняў. Каб адчуць падтрымку і плячо аднадумцаў, выгаварыцца і расказаць пра тое, што набалела, падзяліцца інфармацыяй і ідэямі, ды і проста дабром і цеплынёй - мы запрашаем вас у галерэю штодня з 12.00 да 17.00 на заЎтракожныдзень . Мы падрыхтуем каву, гарбату і цёплую сяброўскую атмасферу, усё астатняе прыносім разам і дзелімся адзін з адным - трывогамі, клопатамі, абдымкамі, надзеямі, узаемнай падтрымкай, творчымі ідэямі і смачнай ежай.
Мастацтва і безумоўная любоў ўнутры! Далучайцеся! Мы вам рады!
(плакат Андрэй Дурэйка, 2020)


Прывітанне, сябры! Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" абвяшчае конкурс праектаў!

Як вы памятаеце, у сувязі з пандэміяй мы часова прыпынілі сваю дзейнасць. Але мы спадзяемся, што гэта хутка скончыцца, і мы зноў адчынім нашу прастору, каб ажыццяўляць новыя цікавыя праэкты і, канешне, сустрэцца з усімі вамі. Таму мы запрашаем вас для супрацоўніцтва - дасылайце заяўкі на правядзенне мастацкіх, сацыяльных і адукацыйных праэктаў, якія можна рэалізоўваць на нашай пляцоўцы.

Зона нашых цікаўнасцей - адукацыйныя праграмы для дзяцей і дарослых у сферы культуры і мастацтва, лекцыйна-дыскусійныя падзеі, мастацкія праэкты, канцэрты, праекты і мерапрыемствы сацыяльнай арыентацыі. Дасылайце свае прапановы і запаўняйце караценькую заяўку (форма для заяўкі тут) - мы гатовы падтрымаць найбольш цікавыя некамерцыйныя праекты нашымі тэхнічнымі рэсурсамі і прасторай. Як толькі небяспечная сітуацыя спыніцца - мы пачнем разам увасабляць у жыццё вашыя задумкі!

Для гэтага ў распараджэнні Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" ёсць прасторная і намоленая культурнымі і правільнымі падзеямі прастора. Заля, якую можна (і трэба!) выкарыстоўваць для разнастайных выдатных мерапрыемстваў: праектаў, лекцый і прыгод. Шмат паветра, вялізныя вокны, у якіх таксама шмат паветра і неба, экран, каб глядзець, калонкі, каб слухаць, крэслы, каб сядзець і свабода, каб рабіць усё, што заўгодна! А таксама, што немалаважна, круты і смачны вінны бар на адлегласці выцягнутай рукі!

Мы заўсёды гатовыя да цікавага партнёрства і класных праектаў у нашай прасторы на ўзаемавыгадных і вельмі шчадралюбных умовах. Пішыце, мы чакаем вас!


Сябры! У нас навіна!

Мы сумесна с групай рэкламных агенцтваў Vondel і кампаніяй “Хороший звук” арганізавалі прастору для правядзення трансляцый мерапрыемстваў на любы густ - ад анлайн-прэзентацый, воркшопаў і канферэнцый да канцэртаў і вечарынак.

Прастора мае ўсё неабходнае тэхнічнае абсталяванне (гук, святло, LED-экраны і іншае), таму мы гатовы ўвасабіць усе вашы самыя смелыя творчыя ідэі і адаптавацца менаваіта пад ваш праэкт!


belarusian_culture.pdf
733.9Kb
Нашы сябры — Офіс Еўрапейскай Экспертызы і Камунікацый і Baltic Internet Policy Initiative — правялі даследаванне на тэму «Беларуская культура i этнаграфiя». Па выніках апытання можна даведацца, як людзі часцей за ўсё сутыкаюцца з традыцыйнай беларускай культурай, каго лічаць адказнымі за яе захаванне і яшчэ шмат чаго цікавага.


Сябры!

Як вы разумееце, зараз не лепшы час для наведвання грамадскіх месцаў, у тым ліку і культурных устаноў. Аднак гэта не значыць, што вы не можаце наведаць выставы ці экскурсіі, якія цікавяць вас - гэта можна зрабіць не выходзячы з дому.

Напрыклад, сёння, 15 красавіка, на відэасэрвісе VOKA ў 19.00 пройдзе анлайн-экскурсія па выставе Лазара Хідэкеля «Нас поймут через 100 лет». Выстава працуе апошні дзень, а запіс экскурсіі весціся не будзе, таму настойліва раім вам віртуальна наведаць Нацыянальны мастацкі музей сёння ўвечары.

Далучайцеся ў эфіру па спасылцы https://www.voka.tv/channels/voka_live


Сябры, спадзяемся што вы бадзёрыя і добра сябе адчуваеце!
Ужо другі тыдзень у Беларусі стартавала кампанія па збору сродкаў #АртПроездной для падтрымкі культурніцкіх праектаў, лёс якіх у будучыні зараз знаходзіцца пад вялікім пытаннем.
Дзякуем праеку Artonist і платформе MolaMola за такую важную ініцыятыву, якая аб'ядноўвае ўсіх нас у гэты недарэчны час.
Дзякуем усім тым, хто адгукнуўся на запыт і падтрымаў нашу Галерэю сучаснага мастацтва "Ў", бо толькі разам мы зможам перамагчы!

Сёння распавядзем пра нашых сяброў, якія займаюцца развіццём культуры ў іншых гарадах Беларусі.

Антыкафэ "1387" з Бабруйску - неверагодная каманда, якая стварае атмасферу свабоднай культуры і творчасці і робіць вельмі шмат для свайго горада і яго жыхароў! Падтрымаць гэты праект можна па спасылцы

Тэатр Крылы Халопа з Берасця - сацыяльна арыентаваны тэатр і аднаіменная прастора, дзе праходзіць шэраг выставаў, дыскусій, адукацыйных праграм. Кропка прыцягнення актыўных гараджан, а таксама - "амбасадар" у Бярэсці вялікай колькасці культурных праектаў з іншых гарадоў Беларусі. Падтрымаць каманду КХ можна па спасылцы

Зробім так, каб пасля заканчэння пандэміі нам было куды прыйсці на цікавую выставу, лекцыю, канцэрт, перформанс!
#такпераможам


Сябры!

Мы вырашылі апытаць беларускіх мастакоў (якія зараз жывуць як тут, так і за мяжой), чым яны займаюцца падчас карантыну, над якімі праэктамі працуюць і як адпачываюць, як, на іх думку, агульнасусветная сітуацыя уплывае на мастакоў і грамадства ўвогуле і творчасть якога аўтара яны б пакінулі, калі б усё мастацтва загінула з-за апакаліпсісу. І першы на чарзе - Сяргей Шабохін.

“Перад увядзеннем у Польшчы каранцінных мер я рыхтаваў сваю персанальную выставу ў Беластоку, якую, як і ўсе культурныя мерапрыемствы, адмянілі. Цяпер я апынуўся ў Варшаве і ў мяне з'явіўся час заняцца тэкстамі. Так я ўжо падрыхтаваў эсэ для “Художественного журнала” аб квір-оптыцы як прагрэсіўным інструменце для будаўніцтва будучага падчас і пасля пандэміі. А зараз, седзячы ў Варшаве, рыхтую гласарый для свайго будучага каталога. Акрамя таго, што пішу, увабіраю ў сябе кантэнт Netflix (спадабаўся серыял Unorthodox), узяўся за некалькі кніг, прывезеных з Масквы (Клэр Бішап “Искусственный ад” і Джудзіт Батлер “Заметки к перформативной теории собрания”). Музыкі таксама шмат, але раіць нешта канкрэтнае складана, усе свае знаходкі я складую на сваім канале ў Spotify (спасылка на профіль: https://open.spotify.com/user/11126612528), які, магчыма, для кагосьці адкрые новыя гукі.

У сваім тэксце для " Художественного журнала " я пісаў пра тое, што час пераменаў дае шанец для прасоўвання прагрэсіўных ідэй. Да пандэміі ўсе прадвяшчалі апакаліптычныя перамены, і вось прыйшоў час для перагляду свету. Мы бачым, як неаліберальнага эканоміка і парадак глабальнага капіталізму буксуюць і сутыкаюцца з крызісам, што тэрмінова неабходна пераасэнсоўваць падыходы ў экалогіі, тэхналогіях, геаграфіі, сацыяльным парадку. Культурная палітыка таксама патрабуе альтэрнатыў. У Беларусі яшчэ больш стаў прыкметны крызіс у гэтай сферы (які, дарэчы, быў прыкметны і да эпідэміі). Ваша галерэя ўжо адчула, што неабходны радыкальны перагляд інстытуцыйнай сферы ў культуры на ўсіх узроўнях. Але так, вы маеце рацыю, гэты крызісны час плённы для летуценнікаў, і мастакі тут змогуць адыграць важную ролю.

Вядома, я ўсхваляваны становішчам спраў у Беларусі. Я перажываю за блізкіх і родных сваіх сяброў, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі. У Польшчы я адчуваю адказнасць людзей адзін перад адным і бачу прынятыя меры ўладамі для прадухілення распаўсюджвання віруса. Мяне супакойвае і натхняе рост салідарнасці ў пытаннях дапамогі пацярпелым або тым, хто можа пацярпець: пажылым людзям, медыкам, мігрантам, прадстаўнікам абслугоўваючых сфер. Усе, хто знаходзіцца ў карантыне, цяпер абмежаваныя ў правах, але парадаксальным чынам у ізаляцыі растуць сацыяльныя сеткі. Я ніколі раней так доўга і часта не звязваўся са сваімі роднымі і сябрамі. І за гэты час ужо змог супрацоўнічаць з многімі з іх і дапамагчы ім у розных справах.

Усім жадаю скарыстацца гэтым унікальным часам для узаемападтрымкі, узмацнення кантактаў і рэалізацыі задуманага. І прапаную прадставіць гэты час, як той самы момант для прасоўвання прагрэсіўных ідэй, якія здольныя не толькі дапамагчы ў пераадоленні насталых крызісаў і перагляду непрацуючых сусветных установак, але і стварыць новыя альтэрнатыўныя падыходы для паляпшэння светабудовы.”


Сябры!

Галерэя "Ў" прадаставіла свае прасторы пад арганізацыю склада для ByCovid19 - каманды, якая ажыццяўляе зборы для падтрымкі медыцынскіх працоўнікаў, якія ў сённяшняй небяспечнай сітуацыі сутыкнуліся з недахопам самых неабходных для працы рэчаў - асабліва сродкаў індывідуальный абароны і іншага медыцынскага абсталявання.

Гэтай важнай ініцыятыве неабходна ваша дапамога! У той форме, якая для вас зручней за ўсё - вы можаце ахвяраваць грошы, сродкі медыцынскага прызначэння, прадукты харчавання для лекараў, стаць спонсарам, калі вы юрыдычная асоба, ці валанцёрам, а таксама распаўсюджваць гэтую інфармацыю.

Формы і рэквізіты кампаніі #BYCOVID19 можна знайсці тут

Падпісывайцеся на ByCovid19 - помощь врачам в Беларуси і @bycovid19. Разам мы пераможам!




Сябры, з сёняшняга дня мы разам з нашымі калегамі з культурніцкіх устаноў і праектаў распачалі кампанію па падтрымцы ўсіх добрых спраў, дзякуючы якім жыццё ў Мінску і іншых гарадах Беларусі напоўнена мастацтвам, музыкай, тэатрам, адукацыйнымі праграмамі і безліччу таго, з чаго і складаецца Культура! Акцыя #АртПроездной – частка глабальнага руху #culturecommute
Не сакрэт, што цяперашні турбулентны час публічныя інстытуцыі перажываюць вельмі цяжка і патрабуюць дадатковай падтрымкі. Мы робім усё магчымае, каб мастацкае жыццё не спынялася, пераводзім яго ў анлайн, але вельмі чакаем таго часу, калі зноў зможам атрымоўваць асалоду ад арта ў залах галерэй, музеяў, канцэртных пляцовак, сустракацца на цікавых лекцыях і дыскусіях ды і проста танчыць разам)
Каб усё гэта не засталося толькі марай – падтрымлівайце культурніцкі сектар. Зараз нават жаданне падтрымаць мае вялікую каштоўнасць!
Па спасылцы molamola.by/sosculture
вы знойдзеце спіс удзельнікаў акцыі, а тут зможаце падтрымаць Галерэю сучаснага мастацтва “Ў”
https://molamola.by/campaigns/2465?tab=about

Падтрымоўвайце вашыя ўлюблёныя месцы, развівайце культуру і станавіцеся яе часткай! Дзяліцеся гэтай ініцыятывай з сябрамі, выкарыстоўвайце хэштэг #АртПроездной у сваіх сетках і распавядайце свае гісторыі, звязаныя з вашымі «месцамі сілы». Разам заўсёды лягчэй!

З любоЎю, ваша Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”


ШоЎ маст гоў хоўм: мастацтва дома

Сябры, як вядома - галерэя сучаснага мастацтва “Ў” зараз у каранціне. Час пакажа, калі наша прастора зноў будзе напоўнена людзьмі, размовамі, абдымкамі і цікавымі праектамі, а на сценах будуць прыгожыя працы мастакоў. Мы спадзяемся, што хутка :)

Многія музеі і галерэі свету размясцілі свае калекцыі ў Інтэрнэце і праводзяць віртуальныя экскурсіі, і мастацтва ў прамым сэнсе гэтага слова прыйшло дадому ўсім, хто ў гэтым мае патрэбу. Нам стала цікава - якое мастацтва не проста прыходзіць віртуальна, а жыве ў вашым доме! Што вісіць на вашых сценах, стаіць на паліцах або, можа быць, хаваецца ў шафе і чакае свайго часу і месца? У вас ёсць свая асабістая калекцыя або экспазіцыя, ці ёсць працы беларускіх аўтараў? А можа, вы шчаслівы ўладальнік толькі адной працы, але ў яе свая ўнікальная гісторыя, асаблівая сувязь з вамі і вашым домам?

Падзяліцеся з намі сваімі каштоўнасцямі, не сядзіце сам насам з імі ў адзіноце :) Пабудзьце самі-сабе-куратарамі і экскурсаводамі, раскажыце пра свой хатні музей, галерэю або асобную працу, нам вельмі-вельмі цікава!

Вы можаце зняць відэа ці напісаць пост, можаце проста сфатаграфаваць працы, выкласці альбом або запіліць сторыз. Калі ў вашай калекцыі ёсць працы беларускіх мастакоў - не саромейцеся іх згадваць, цяпер, як ніколі, і ім (і ўсім нам) патрэбна падтрымка, добрыя словы, падставы для радасці і натхнення. Карыстайцеся хэштэгамі #Ygallery #Укарцiнкаранцiн - так мы зможам з задавальненнем прысутнічаць на вашых вернісажах і збіраць сваю ўласную калекцыю вашых калекцый :)

Хочам нагадаць таксама, што ў нас ва Ў бюро ёсць свая калекцыя выдатных твораў беларускіх мастакоў у самых розных тэхніках. Зараз мы дапрацоўваем сайт бюро, каб вы маглі пазнаёміцца з працамі і аўтарамі бліжэй, забраніраваць працы на будучыню і набыць іх, каб пачаць або папоўніць экспазіцыі свайго дома або офіса.

Зусім хутка сваімі хатнімі калекцыямі з вамі падзелімся і мы, і сябры Галерэі сучаснага мастацтва “Ў”.
Беражыце сябе і сваіх блізкіх, заставайцеся, па магчымасці, дома, і дзяліцеся сваімі персанальнымі творамі мастацтва! Нам цікава, мы чакаем і вельмі вас любім!
Заўсёды ваша, часова хатняя галерэя сучаснага мастацтва “Ў”.
Хэштэг: #Ygallery #Укарцiнкаранцiн

на фота выкарыстаны кадр з фільма "Найлепшая прапанова" рэж. Джузэпэ Тарнаторэ

Калі вы яшчэ не глядзелі гэты фільм, вельмі раім пагрузіцца на некалькі гадзін у сапраўдную прагу калекцыянавання!


Шаноўныя сябры!

У сувязі с апошнімі навінамі мы хвалюемся за кожнага нашага наведвальніка і не хочам, каб вы лішні раз падвяргалі сябе небяспецы, знаходзячыся ў грамадскім месцы. Таму мы вымушаны паведаміць вам, што з 20.03.2020 мы сыходзім на каранцін на адзін месяц.

Мы застаемся на сувязі з вамі ў сацсетках.

Беражыце сябе і тых, каго вы любіце. Ваша Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”.


Паважаныя сябры!

10 і 11 сакавіка Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” не працуе ў сувязі с закрытымі мерапрыемствамі. Выбачайце за нязручнасці і дзякуй за паразуменне!

Мы чакаем вас на выставе Альгіса Грышкявічуса “Паралельныя ўяўленні” з 12 па 20 сакавіка ўключна з 12 па 21 гадзіну.


АДКРЫВАЕМ ВАКАНСІЮ
касіра ці касіркі Галерэі сучаснага мастацтва “Ў”

Вы студэнт і жадаеце знайсці працу на паўстаўкі? Атрымліваеце задавальненне ад камунікацыі з людзьмі і захапляецеся сучаснымі мастацтвам і культурай? Мы будзем радыя пабачыць вас у якасці нашага новага супрацоўніка!

✔️абавязкі касіраў Галерэі “Ў”: Праца з касавым апаратам і вядзенне касавай дакументацыі
Ветлівасць і камунікацыйнасць
Праца згодна з графікам Галерэі
Валоданне беларускай мовай абавязкова, ангельскай - ў прыярытэце

Мы прапануем:
Частковую занятасць
Афіцыйнае працаўладкаванне

📩 Чакаем ваша рэзюмэ на скрыню vs@ygallery.by

Далучайцеся да нашай каманды Галерэі “Ў”!


Супрэматычная вечарынка да Дня нараджэння Лазара Хідэкеля|29 лютага|19:00-22:00

Год стагоддзя знакамітага творчага аб’яднання УНОВІС, створанага ў Віцебску, выдаўся высакосным. Так супала, што адзін з яго заснавальнікаў – мастак-супрэматыст Лазар Хідэкель – нарадзіўся менавіта 29 лютага. Таму ў апошні дзень зімы ў рамках праекта #UNOVIS100 адбудзецца супрэматычная вечарынка. Адсвяткаваць дзень нараджэння Лазара Хідэкеля запрашаюцца ўсе ахвотныя – з 19:00 да 22:00 у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў».

На вечарынку з Нью-Йорка прыедзе сям’я Лазара Хідэкеля: яго сын – знакаміты архітэктар і дызайнер Марк Хідэкель з жонкай – доктарам мастацтвазнаўства Рэгінай Хідэкель, а таксама ўнук Раман Хідэкель –­ архітэктар-урбаніст.

Падзея праводзіцца ў рамках праекта #UNOVIS100, які сумесна рэалізуюць Цэнтр беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны, Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча і кампанія А1 пад патранатам Нацыянальнай камісіі па справах UNESCO у Беларусі.

Сардэчна запрашаем!


Сябры!

А мы нагадваем, што ўжо сёння а 19 гадзіне адбудзецца адкрыццё выставы Альгіса Грышкявічуса "Паралельныя ўяўленні". Уваход вольны.

Сардэчна запрашаем!


Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" сумесна з Амбасадай Літоўскай рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь прадстаўляе
“Паралельныя ўяўленні” – першую ў Беларусі маштабную выставу літоўскага мастака Альгіса Грышкявічуса, якая ўключае старэйшыя і навейшыя фатаграфічныя цыклы, вычарпальную калекцыю жывапісу i скульптурных аб'ектаў. Рэдкая і ўнікальная магчымасць для гледача стварыць для сябе падрабязную карту творчых пошукаў гэтага ўніверсальнага мастака.

Альгіс у сваёй творчасці аб’яднаў розныя напрамкі мастацтва: жывапіс, скульптуру, фатаграфію, тэатр, інсталяцыю і перформанс. Гэта рэдкі выпадак у гісторыі літоўскага мастацтва апошніх дзесяцігоддзяў. Ён выяўляе сувязі, смела замяняе выдатна засвоеную фактуру мазка на гладкую паверхню фотапаперы.

Чакаем вас на адкрыцці выставы 20 лютага ў 19:00. Уваход вольны.

Выстава працягнецца з 20 лютага па 19 сакавіка. Кошт квіткоў: дарослыя – 5 byn; студэнцкія – 3 byn; па клубных картах, школьнікам, пенсіянерам, людзям з інваліднасцю – вольны ўваход.

20 last posts shown.

156

subscribers
Channel statistics