❓ Магчыма, і ў Беларусі гасцюе такая азіяцкая красуня?
Усходняя туркаўка (большая горлица), пра якую мы пісалі зусім нядаўна, адзначана ў Грэцыі 30 снежня 2022 года. Дзвюх птушак бачылі на ўсходняй дамбе вадасховішча Керкіні.
Залёты гэтых птушак у Еўропу рэдкія, але здараюцца. Цалкам магчыма, што ў Беларусі іх можна таксама сустрэць.
🐦 Усходняя туркаўка крыху большая за звычайную туркаўку (обыкновенную горлицу), але ў цэлым вельмі на яе падобная.
❗ Калі ўбачыш птушку, падобную да звычайнай туркаўкі, абавязкова фатаграфуй яе і дасылай фота ў нашыя сацсеткі.
☝️ Гэтая птушка можа аказацца новым для Беларусі відам.
📷 Фота: усходняя туркаўка ў Грэцыі. Аўтар – Kostas Papadopoulos, www.facebook.com/groups/balkansrarebirdsightings.