Твои возможности 💎

@volunteer_minsk Like 0 MP

Поводы, чтобы активничать ⭐️
Образовательные курсы, тренинги и программы в интернете 💥
Написать нам: @Tvoivozmoznosti_bot
Второй канал: @ComehereMinsk
Чат: t.me/volunteer_chat
Channel's geo & Language
Belarus, Russian
Category
Education


Contact author
Channel's geo
Belarus
Channel language
Russian
Category
Education
Added to index
13.07.2018 17:55
29 Jun 2018, 21:27 (1177 days ago)
Абвешчаны набор удзельнікаў на праграму #CHALLENGE 1918 | 2018 | 2118, мэтай якой з’яўляецца павышэнне інфармаванасці пра лічбавую адказнасць і ўзмацненне медыя кампетэнцый, звязаных са стварэннем кантэнту.

На праграме чакаюцца тыя, хто мае актыўную грамадзянскую пазіцыю ў лічбавай прасторы і працуе з відэа, падкастамі, блогамі, коміксамі і мемамі. На мерапрыемстве будзе магчымасць падзяліцца досведам грамядзянскай журналістыкі з іншымі еўрапейцамі і абмеркаваць метады барацьбы з мовай нянавісці і прамоцыі каштоўнай інфармацыі і камунікацыі ў лічбавай прасторы.

Патрабаванні да кандыдатаў:
узрост ад 18 да 35 гадоў,
вольнае валоданне ангельскай мовай ,
грамадзянства Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Францыі, Грузіі, Нямеччыны, Малдовы, Расіі альбо Украіны ,
грамадзянская актыўнасць у кіберпрасторы ў галіне палітыкі, эканомікі, культуры альбо імкненне яе праявіць і дзяліцца ды атрымоўваць веды ў міжнацыянальнай камандзе .

Што чакаецца ад удзельнікаў?
працоўная этыка, заснаваная на рашэннях ,
крэатыўнасць і мысленне outside of the box ,
адкрытасць і цікаўнасць да разнастайнасці .

Таймлайн праекта:
4-10 жніўня – WORKLAB & FACTORY (Берлін, Нямеччына)
жнівень-лістапад – WORKTEAM & CREATION ‘CHALLENGE’ (дыстанцыйна)
18-21 лістапада – WORKFAB & START-UP (Берлін, Нямеччына)
Як падацца? Даслаць заяўку на e-mail cf@eab-berlin.eu , www.eab-berlin.eu , якая павінна ўтрымліваць:
натхняльную матывацыю ў крэатыўным выглядзе: відэа, падкаст, малюнак і г.д
прычыны, па якіх вам цікава далучыцца і што вы асацыюеце з адной з наступных датаў: 1918 | 2018 | 2118
персанальныя дадзеныя, уключаючы кантактную інфармацыю
калі прымяніма: прыклады папярэдніх анлайн прадуктаў/актыўнасцяў, рэлевантных да праграмы
Фінансавыя ўмовы: арганізатары пакрываюць усе выдаткі, звязаныя з удзелам у праграме .

Дэдлайн: 1 ліпеня 2018