Трэнінг: Публічныя выступленні
🕰11 снежня ў 18:00
🏛 Vilnius (EHU Savičiaus g. 17) + ONLINE
Хочаш навучыцца тэхнікам працы з голасам і атрымаць практычныя прылады для паляпшэння свайго прамоўніцкага майстэрства? Давай да нас!
Вядучы трэнінгу: Віталь Сафронаў — бізнес-трэнер і кансультант, прадпрымальнік, заснавальнік «Переговорной качалки» і клуба дэбатаў «Tik-Talk» у Вільнюсе. Правёў больш за 1,000 выступаў — ад невялікіх трэнінгаў да лекцый перад тысячамі слухачоў.
Што чакае цябе на трэнінгу?
✅ Мэты прэзентацыі: як вызначыць мэты вашага выступу і зрабіць іх зразумелымі для аўдыторыі.
✅ 5 лайфхакаў прэзентацыі: эфектыўныя стратэгіі для пераканаўчага выступу, ў тым ліку правільны выбар інфармацыі і візуальных матэрыялаў.
✅ Мова цела: прафесійнае выкарыстанне голаса, дыкцыі, мімікі, жэстаў.
✅ Упраўленне стрэсам: як спраўляцца са стрэсам і навучыцца выкарыстоўваць яго на сваю карысць.
✅ Тэхнікі захопу ўвагі: спосабы ўтрымаць увагу аўдыторыі з першых хвілін выступу.
✅ Сцэнар «не па плане»: што рабіць, калі ўсё пайшло не па плане.
Фармат: Лекцыя + Q&A сесія.
+ 10 слотаў на індывідуальныя сесіі па 30 хвілін. Запісацца можна будзе падчас трэнінгу.
🌿
Удзел бясплатны, але патрэбна рэгістрацыяТрэнінг праходзіць у рамках праекту Imagine Y і рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза