Forward from: Наша Ніва
Двум маладзечанцам далі па тры гады за патасоўку 19 чэрвеня, падчас якой амапавец дастаў пісталет
У судзе Маладзечанскага раёна 29 верасня вынеслі прысуд двум маладзечанцам — Паўлу Пяскову і Уладзіславу Еўсцягнееву, якіх судзілі па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса за супраціў супрацоўнікам АМАПа з ужываннем гвалту падчас патасоўкі з сілавікамі на акцыі 19 чэрвеня, на якой амапавец дастаў пісталет, піша spring96.org
Суддзя Вікторыя Паляшчук прызнала абодвух вінаватымі і пакарала іх пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму: Паўла Пяскова — на тры гады і тры месяцы, а Уладзіслава Еўсцягнеева — на тры гады. Менавіта такое пакаранне для маладзечанцаў у суддзі і патрабаваў пракурор Сяргей Габруковіч.