Палітзняволены Андрэй Скурко — у СІЗА на Валадарскага. Ён моцна схуднеў, блізкія непакояцца за яго здароўе
Кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу «Нашай Нівы» Андрэй Скурко 13 дзён правёў у жудасных умовах на Акрэсціна: без матрацаў і падушак, без зменнай вопраткі, без сродкаў гігіены, без перадач ад сваякоў (іх прынялі, але не перадалі), піша @nashaniva
У 2017-м годзе ў яго быў дыягнаставаны дыябет 1 тыпу. Андрэй інсуліназалежны, чатыры разы на дзень ён павінен рабіць уколы. Супрацоўнікі Акрэсціна прынялі ў сваякоў інсулін, але захоўвалі яго няправільна: на парозе душнай камеры. Каб інсулін не губляў свае ўласцівасці, яго трэба трымаць у халадзільніку пры тэмпературы +2°С — +8°С. Цяпер родныя Андрэя непакояцца, што інсулін мог проста сапсавацца, а ён крытычна неабходны арганізму.
Таксама Андрэю трэба некалькі разоў на дзень правяраць глюкометрам узровень цукру ў крыві. Прылада ў Андрэя ёсць, але ў ёй сядае батарэя. Сваякі будуць перадаваць новую.
Вялікая праблема з харчаваннем. Дыябетыкам паказана дыета з дазаваннем вугляводаў. Але ўсе 13 сутак, паколькі на Акрэсціна не аддалі Андрэю перадачу ад родных, ён быў вымушаны спажываць тое, што было — а гэта адны вугляводы. Вельмі мала мяса, поўная адсутнасць гародніны, вітамінаў.
Апроч таго, Андрэю паказана фізічная актыўнасць, паколькі арганізм у гэты час выпрацоўвае інсулін. На волі ён стараўся хадзіць у дзень 7 тысяч крокаў, рабіць гэта ў камеры няпроста.
Некалькі чалавек, якія бачылі ўчора і заўчора Андрэя, падкрэслілі, што ён моцна схуднеў і кепска выглядае.
Следству вядома пра стан здароўя Андрэя. Нягледзячы на гэта было прынята рашэнне змясціць яго ў СІЗА.