⚡️Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў экстрадыцыю байца Аляксея Кудзіна ў Беларусь
Сёння стала вядома, што Еўрапейскі суд пагадзіўся з довадамі пра перасьлед і магчымасці катаванняў у дачыненні да Аляксея Кудзіна.
«Нам далі 39-е правіла, у адпаведнасці з якім маецца забарона на экстрадыцыю, то бок Аляксей павінен знаходзіцца ў Расіі, пакуль канчатковае рашэнне не будзе прынята Еўрапейскім судом. Першае паседжанне не адбылося па той прычыне, што не працуе інтэрнэт, Аляксей не можа прымаць удзел, мы чакаем, калі ўсё запрацуе. Наступнае паседжанне прызначанае на 14:00», — распавяла адвакатка Марыя Красава.
Нагадаем, Аляксей быў затрыманы ў Расіі 21 студзеня. Яго абвінавачваюць па артыкуле «Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якія ахоўваюць грамадскі парадак».