Forward from: БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў
Улады замарозілі аперацыі па рахунку Беларускай асацыяцыі журналістаў
Сёння стала вядома, што з дня ператрусу ў офісе журналісцкай арганізацыі, па рашэнні Цэнтральнага апарата Следчага камітэта абмежаваныя ўсе аперацыі па рахунку БАЖ.
Прычым, замарожаныя не толькі плацяжы, але і папаўненне рахунку.
Нагадаем, што 14 ліпеня ў офісе БАЖ прайшоў ператрус, на які прадстаўнікоў арганізацыі нават не выклікалі. Сілавікі выламалі дзверы, правялі ператрус і апячаталі офіс. Мы зноў не маем доступу да пячаткі і статутных дакументаў арганізацыі.
Усяго за апошнія дні ў прадстаўнікоў медыя і ў рэдакцыях прайшлі 66 ператрусаў. Цэлая хваля ператрусаў прайшла таксама ў шэрагу НДА і праваабаронцаў.
Беларуская асацыяцыя журналістаў дзякуе ўсім, хто падтрымлівае нашу арганізацыю і ўсю праўдзівую журналістыку гэтымі складанымі днямі. Будзем разам! 🤝