❗️Журналіст Deutsche Welle Аляксандр Буракоў, які знаходзіцца ў магілёўскім ізалятары часовага ўтрымання, абвясціў галадоўку.
Такім чынам ён пратэстуе супраць свайго затрымання і адміністрацыйнай справы, якую на яго завялі нібыта з-за таго, што ён прыняў удзел у "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве" каля суда Магілёўскай вобласці, куды прыйшоў, каб зрабіць рэпартаж з пасяджэння па справе Севярынца, Афнагеля, Вінярскага і іншых.
Пра галадоўку паведамілі ў самім ІЧУ, калі сваякі спрабавалі зрабіць перадачу: цёплыя рэчы і сродкі гігіены для Буракова прынялі, а вось ежу — не.
Крыніца: @MAYDAYhr