На 15 сутак арыштавалі магілёўскага прадпрымальніка за ўкраінскі і нацыянальны сцяг у салоне аўтамабіля
Гаворка пра бізнесоўца Уладзіміра Тычынскага. У прапагандысцкім сюжэце рэгіянальнага магілёўскага каналу «Беларусь 4» сказалі, што мужчына «быў прыхільнікам укро-нацысцкіх фармаванняў», а таксама «ездзіў з украінскай нацыяналістычнай сімволікай у сваім аўто». Пад апошнім маецца на ўвазе афіцыйны сцяг Украіны.
Як паведамляе @MAYDAYMog, у канцы мінулага тыдня над Уладзімірам адбыўся судовы працэс, які не быў адлюстраваны ні ў папяровым раскладзе ў будынку суда, ні ў электронным раскладзе. Ёсць інфармацыя, што мужчына арыштаваны на 15 сутак.
🔗Хроніка пераследу 3-5 чэрвеня
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Звязацца з журналістамі «Вясны»