Forward from: Вясна: Палітвязні Беларусі
❗️Экс-капітана Генштаба Дзяніса Урада, асуджанага да 18 гадоў калоніі, збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым
Стала вядома, што ў судзе Наваполацка 22 жніўня адбудзецца разгляд справы аб пераводзе палітзняволенага спецсувязіста Генштаба Дзяніса Урада ў іншую папраўчую ўстанову і змене рэжыму. Па рашэнні суддзі Вольгі Баліка яго могуць перавесці на турэмны рэжым.
Нагадаем, 14 траўня 2021 года суд вынес жорсткі прысуд палітвязню: 18 гадоў калоніі за здраду дзяржаве (ч. 2 арт. 356 КК). Мужчына сфатаграфаваў ліст міністра МУС да міністра абароны і адправіў яго аднаму з телеграм-каналаў. Таксама яго пазбавілі званьня. Тэрмін Дзяніся накіравалі адбываць у наваполацкую калонію № 1.
Дзянісу Ураду 31 год, ён жанаты, ёсць дзіця. Родам ён з Расонаў Віцебскай вобласці. Вучыўся ў Ваеннай акадэміі на факультэце сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання, які скончыў у 2014 годзе.
💌Падтрымайце палітвязня лістамі і тэлеграмамі: ПК № 1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Дзяніс Міхайлавіч Урад
📮Напісаць анлайн