✊«Працягваем падтрымліваць вашу барацьбу». Еўрапейскія праваабаронцы падтрымалі беларусаў
Нямецка-швейцарская арганізацыя «Libereco — Партнёрства за правы чалавека» апублікавала запіс, прысвечаны другой гадавіне сфальсіфікаваных выбараў.
«Дарагія беларусы, мы ведаем, што два гады пасля фальсіфікацыі выбараў — сумная гадавіна. Калі ласка, майце на ўвазе, што дзе б мы ні былі, члены Libereco працягваюць падтрымліваць вашу барацьбу».
Libereco у знак салідарнасці з Беларуссю яшчэ ў ліпені 2020 года распачала кампанію #WeStandBYyou, у рамках якой сябры Еўрапейскіх парламентаў агітуюць за вызваленне беларускіх палітвязняў. На сёння больш за 300 парламентарыяў ад больш як дзясятка еўрапейскіх краін ужо сталі сімвалічнымі «хроснымі» палітычных зняволеных Беларусі.
Таксама арганізацыя збірае подпісы за вызваленне беларускіх палітвязняў і піша лісты буйным замежным кампаніям, каб яны спынілі сваю рэкламу ў беларускіх дзяржаўных СМІ.