Японія падтрымлівае Беларусь
Беларусь падтрымліваюць па ўсім сьвеце. Мы многае не заўважаем, прапускаем. Японія пасьлядоўна асуджае гвалт і рэпрэсіі, выступае ў падтрымку дыялёгу.
У сакавіку падчас абмеркаваньня важнай рэзалюцыі ААН па сытуацыі ў Беларусі, Японія выступіла ў нашу падтрымку: "Мы па-ранейшаму глыбока занепакоеныя сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Мы настойліва заклікаем улады спыніць адвольнае ўтрыманьне пад вартай і гвалтоўны ціск на грамадзян, якія заклікаюць да дыялёгу".
Яшчэ раней, 7 лютага, на дзень салідарнасьці зь Беларусьсю Японія далучылася да калектыўнай заявы ў падтрымку беларускіх журналістаў, у якой заклікаюць рэжым спыніць ціск на журналістаў, вызваліць палітвязьняў, а таксама выканаць патрабаваньні Маскоўскага мэханізму АБСЭ што да свабоды СМІ.
У жніўні Японія заклікала Беларусь спыніць гвалт супраць пратэстоўцаў: “Улады Беларусі павінны неадкладна спыніць акты гвалту і адвольных затрыманьняў удзельнікаў мірных акцый пратэсту"