Памятаеце ўчорашнюю дзяўчыну, якая падчас сустрэчы Лукашэнкі і Парашэнкі выскачыла топлес з надпісам «Жыве Беларусь» на грудзях? Яна яшчэ крычала «Жыве Беларусь!» і «Стоп дыктатуры!»? Дык вось сёньня пачаўся суд, і пакуль яе адпусьцілі пад падпіску. Яе вінавацяць у хуліганстве, хаця пазыцыя адваката выразна ясная - ГЭТА ПАЛІТЫЧНАЯ АКЦЫЯ, а не хуліганства. Сама па сабе Анжаліна (так яе завуць) - надзвычай адэкватная. Кажа, што ў шоку ад таго, што ёй можа пагражаць пяць год турмы.😱😱😱
Мяне трошкі ўразіла пазыцыя многіх беларусаў, якія кінуліся асуджаць дзяўчыну. Не асуджаць яе трэба, а захапляцца і хваліць. А цяпер - і падтрымаць! Яна выйшла пратэставаць, калі многія сядзяць пад венікам. І будзе ганьба усім нам, беларусам, калі яе засудзяць, а мы прамаўчым. Бо пратэставала яна ўчора не за сябе, а за нас…🙊