Учора быў званок з прадстаўнікамі структураў Эўразьвязу, дзе абмяркоўвалі праграму падтрымкі малому і сярэдняму бізнэсу ў Беларусі ва ўмовах палітычнага і эканамічнага крызісу. Як мінімум, 335 бізнэсаў патрапілі пад рэпрэсіі, многія перажываюць складаныя часы.
Пра падтрымку для бізнэсу Сьвятлана Ціханоўская размаўляла з Эўрапейскім камісарам па пытаньнях суседства і пашырэньня Олівэрам Варгеі ў сьнежні. У межах адмысловага пакету дапамогі Эўразьвяз вылучыў 10 мільёнаў эўра для малога і сярэдняга бізнэсу ў Беларусі. Зь іх 4 мільёны эўра пайшло на дапамогу ў форме кансалтынгу праз Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця. А 6 мільёнаў эўра пойдзе ў форме фінансавай дапамогі і мікрагрантаў праз Беларускі Народны Банк і “Пріорбанк”. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць праз ЕБРР.
На жаль, атрымаць гэтую дапамогу могуць пакуль толькі зарэгістраваныя бізнэсы, якія працуюць у Беларусі. Эўразьвяз працуе над тым, каб падтрымаць і тых, хто трапіў пад рэпрэсіі, быў закрыты, ці вымушана зьехаў.